Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Клімаў адмовіўся даваць паказаньні ў сваёй справе 15:06, 05/04/2007
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла адвакат Кацярына Дудко, якая аказвала апазіцыйнаму лідэру Андрэю Клімаву юрыдычныя паслугі, калі яму выставілі абвінавачаньне. Адвакат паведаміла, што падчас азнаямленьня з абвінавачаньнем “Клімаў трымаўся спакойна і заявіў, што ён адмаўляецца даваць паказаньні і супрацоўнічаць са сьледзтвам”. Ад камэнтару адносна выстаўленага Клімаву абвінавачаньня Кацярына Дудко ўстрымалася.
Нагадаем, былы дэпутат Андрэй Клімаў быў затрыманы 3 красавіка паводле абвінавачаньня ў закліках да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу.
Сьледчы пракуратуры Менска Анатоль Гадун не паведаміў пра ўмовы, у якіх зараз знаходзіцца былы дэпутат Андрэй Клімаў. Адмовіўся адказваць на гэтае пытаньне і дзяжурны менскага сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе трымаюць Андрэя Клімава.
Раней Андрэй Клімаў правёў у турме 4 гады па абвінавачваньні ў эканамічных злачынствах, але сам палітык лічыць, што ён быў асуджаны за актыўны ўдзел у кампаніі імпічмэнту прэзідэнту Лукашэнке. У 2005 годзе суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў Клімава 1,5 гадамі абмежаваньня волі за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка. У сьнежні 2006 году ён выйшаў на свабоду.
Увогуле Клімаў правёў за кратамі 5,5 гадолў. Палітык быў прызнаны Вязьнем Сумленьня.