Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі расце курс даляра
11:19, 06/04/2007

Па выніках першага квартала гэтага года Беларусь стала адной з трох краін былога СССР, дзе вырас афіцыйны курс даляра ЗША да нацыянальнай валюты. Такі вынік праведзенага БелаПАН параўнання курсаў валют на 31 снежня 2006 года і 31 сакавіка 2007 года.

Першае месца па росце курсу даляра заняў Узбекістан – 0,81% (з 1.240 да 1.250,07 сума). Далей ідуць Таджыкістан – 0,37% (з 3,4265 да 3,4392 самані) і Беларусь – 0,14% (з 2.140 да 2.143 рублёў). Не змяніўся курс у Туркменістане (5.200 манатаў) і Украіне (5,05 грыўні).

У астатніх краінах былога СССР даляр патаннеў: у Кыргызстане – на 0,19% (з 38,1238 да 38,0515 сома), у Арменіі – на 0,38% (з 363,5 да 362,13 драма), у Азербайджане – на 0,48% (з 0,8714 да 0,8672 маната), у Грузіі – на 0,79% (з 1,7135 да 1,7 лары), у Эстоніі – на 1,09% (з 11,8818 да 11,7524 кроны), у Расеі – на 1,21% (з 26,3311 да 26,0113 рубля), у Літве – на 1,45% (з 2,6304 да 2,5922 літа), у Латвіі – на 1,49% (з 0,536 да 0,528 лата), у Казахстане – на 2,49% (з 127 да 123,84 тэнге), у Малдове – на 2,97% (з 12,905 да 12,5214 лея).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: