Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аднавіліся допыты па «віцебскай справе» 15:36, 06/04/2007
Сведак дапытвае следчы пракуратуры Віцебска, які спецыяльна прыехаў для гэтага ў Менск, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Нагадаем, што крымінальная справа (“арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”), узбуджана на падставе правядзення ў чэрвені 2006 году шэрагу акцый (тады на цэнтральнай плошчы гораду быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг і расцяжка, былі распаўсюджаны ўлёткі, праведзена акцыя графіці).
Падазраваемымі па справе праходзяць Дзяніс Дзянісаў і Таццяна Елавая. Тым часам Дзяніс Дзянісаў ужо паўтары месяцы знаходзіцца ў ізалятары.
Сведкамі па справе праходзяць больш як 80 чалавек. Падчас следчых мерапрыемстваў на многіх моладзевых актывістаў аказваўся псіхалагічны ціск, некаторыя былі выключаныя з універсітэтаў. Некалькіх актывістаў спрабаваў завербаваць КДБ.