Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» пра беззаконьне ў Полацку 10:57, 06/04/2007
Праваабаронцы пачалі каментаваць падзеі, якія адбыліся ў Полацку 4 красавіка, калі супрацоўнікі спэцслужбаў захапілі прахадную ААТ «Полацк-Шкловалакно».
Людзі ў масках каля гадзіны ўтрымлівалі ў якасьці закладнікаў усіх, хто туды заходзіў. Каля пятнаццаці невядомых у масках з аўтаматамі прыкладна аб адзінаццатай раніцы нечакана ўварваліся на прахадную прадпрыемства і заблякавалі яе. Людзей, што апынуліся там, паставілі каля вяртушкі тварам да сьценкі. Пасьля пачалі хвастаць дубінкамі, каб прымусіць людзей расставіць ногі шырэй, а рукі выцягнуць угару і ўбокі ўздоўж сьценцы.
Людзей вызвалілі толькі пасьля таго, як на супольным беларуска італьянскім прадпрыемстве, якое месьціцца за прахадной ААТ «Полацк-Шкловалакно», сканфіскавалі нейкую дакумэнтацыю. Пасьля гэтага ў джып пасадзілі дырэктара СП і ягонага намесьніка і павезьлі ў Менск.
Адразу па вызваленьні практычна ўсе пацярпелыя напісалі заявы з скаргамі ўва ўсе інстанцыі: генэральнаму дырэктару, генэральнаму пракурору і ў адміністрацыю прэзыдэнта.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае, што падобныя беззаконьні адбываюцца на фоне нядаўніх выказваньняў Лукашэнкі пра тое, што “правы і свабоды грамадзян, вызначаныя заканадаўствам, павінны быць безумоўна забяспечаны. Гэта абавязак усіх дзяржаўных органаў, уключаючы судовыя інстанцыі”. Што адбываецца на самой справе – бачна ўсім.