Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генадзь Карпенка: мінула 8 гадоў з дня смерці
09:54, 06/04/2007, фота ByMedia.net

Восем гадоў назад сышоў з жыцця Генадзь Карпенка. Віцэ-спікер Вярхоўнага Савета, старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэта, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук прафесар Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка памёр у 7 гадзін раніцы 6 красавіка 1999 года. Сапраўдная прычына смерці Карпенкі дагэтуль невядомыя. Жонка і дзеці апазіцыйнага палітыка з прычыны пераследу і прэсінгу з боку ўлад змушаныя былі з`ехаць у Нямеччыну, дзе атрымалі статус палітычных бежанцаў.

Смерць Генадзя Карпенкі стала пачаткам ланцуга трагічных падзей: знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадскага.

“Усякі іншы пункт гледжання, які не супадае з Вашым разуменнем, не толькі не ўспрымаецца, але жорстка і груба душыцца разам з яе аўтарамі, – публічна заявіў Генадзь Карпенка, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі. – Хопіць балабоніць на кожным куту, што апазіцыя рвецца да ўлады. Паверце, разумныя людзі, якія аб`ядналіся ў апазіцыю, не рвуцца да ўлады дзеля ўлады. Яны супраць улады, якая вядзе да галечы”.

Ужо пасля смерці пра Генадзя Карпенку напішуць, што ён быў поўным антыподам цяперашняга кіраўніка дзяржавы – любіў і паважаў людзей, быў сумленны, ніколі не змяняў сваім прынцыпам і поглядам. Любіў сваю краіну і свой народ, верыў у будучыню і працаваў дзеля яе, не шкадуючы сіл і здароўя. Ніколі не поўзаў перад “прэзідэнтам”.

Генадзь Карпенка, які прывык тварыць, а не руйнаваць, ствараючы Нацыянальны выканаўчы камітэт, прыцягнуў у працы да яго навукоўцаў, эканамістаў, здольных утрымаць ад краху беларускую эканоміку.

Карпенка бачыў, што ўлада вывальваецца з рук, якія яе трымаюць і вось-вось будзе валяцца як нікому не патрэбная рэч, а тыя, хто вядзе яе да такога стану, разбягуцца ў розныя бакі, прыхапіўшы нарабаванае і кінуўшы народ на волю лёсу. І сказаўшы пра гэта публічна, Карпенка падпісаў сабе прысуд. Ён быў занадта небяспечны для ўлады. Ён не мог не разумець гэтага. Але ён паступаў бо прывык жыць – сумленна і адкрыта.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: интерьеры из дерева, отделка интерьеров различными породами древесины