Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Магілёве судзяць міліцыю
10:02, 06/04/2007

У Магілёве 5 красавіка пачаўся суд над супрацоўнікамі міліцыі, якія ў снежні затрымалі групу грамадскіх актывістаў.

5 красавіка былі дапытаныя сведкі з боку тых, хто падаваў скаргі на пазапраўныя дзеянні прадстаўнікоў праваахоўных структур. У якасці заяўнікаў выступілі юрыст Аляксандр Каралёў і грамадскія актывісты Ірына Качарава і Аляксей Паўлоўскі. Яны патрабуюць прызнаць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі пазапраўнымі і кампенсаваць маральную шкоду, паведамляе БелаПАН.

16 снежня 2006 года на дарозе на Менск у некалькіх кіламетрах ад райцэнтра Бялынічы было спыненае маршрутнае таксі, у якім знаходзіліся 13 чалавек. Яны накіроўваліся на ўстаноўчую канферэнцыю Саюза левых партый у Чарнігаў (Украіна). Супрацоўнікі ДАІ прапанавалі вярнуцца ў Магілёў для праверкі дакументаў на мікрааўтобус. Вяртаючыся ў абласны цэнтр, пасажыры маршрутнага таксі вырашылі выйсці на адным з прыпынкаў горада, каб самастойна дабрацца да чыгуначнага вакзалу і ў Жлобіне сесці на цягнік да Чарнігава. Калі пасажыры выходзілі з мікрааўтобуса, да прыпынку пад`ехала яшчэ адна машына ДАІ, і дэлегатаў, высунутых на канферэнцыю, супрацоўнікі міліцыі пачалі запіхваць у мікрааўтобус з выкарыстаннем фізічнай сілы. Затрыманым было сказанае, што яны павінны быць дастаўленыя ў РАУС для праверкі дакументаў. Сярод тых, хто сілай быў пасаджаны ў мікрааўтобус, былі Аляксандр Каралўў, Аляксей Паўлоўскі, Ірына Качарава і Юрый Дарашчэнка. Пасведчанні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў на супрацоўнікаў ДАІ не падзейнічалі.

6 красавіка будуць заслуханыя супрацоўнікі міліцыі і сведкі з іх боку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: