Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сліска: Расея і Беларусь не давяраюць адно аднаму 11:10, 06/04/2007
Першая намесніца старшыні Дзяржаўнай думы РФ Любоў Сліска лічыць, што рашэнню шматлікіх праблем у расейска-беларускіх стасунках магло б спрыяць прыняцце Канстытуцыйнага акту так званай “саюзнай дзяржавы”. “Але ў той самы час, прыняццю Канстытуцыйнага акту павінен адпавядаць працэс збліжэння, усталявання даверных саюзніцкіх стасункаў”, – заявіла першая намесніца кіраўніка Дзярждумы РФ у інтэрв`ю часопісу "Союзное государство".
На яе думку, "урад Беларусі не здолеў выкарыстаць адкрытасць расейскага рынку і танныя энерганосьбіты – тыя галоўныя перавагі, якія ў яго былі ў сілу палітыкі максімальнай спрыяльнасці з боку Расеі".
Л.Сліска лічыць, што "ўсё гэта можна было б выкарыстаць для поўнамаштабнай мадэрнізацыі эканомікі Беларусі". "Мабыць, што няма іншай краіны, якая атрымоўвала б ад Расеі цягам такога працяглага перыяду такую значную падтрымку", – сказала Л.Сліска.