Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паўлоўскі назваў умову, пры якой Пуцін можа застацца на трэці тэрмін 16:30, 06/04/2007
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не застанецца на трэці тэрмін пры захаванні стабільнай сітуацыі ў краіне і ў свеце, лічыць кіраўнік Фонду эфектыўнай палітыкі (ФЭП) Глеб Паўлоўскі. Аднак, у выпадку ўзнікнення глабальнага вайсковага канфлікту такі варыянт, на яго думку, магчымы.
У той самы час палітолаг перакананы, што цяперашні прэзідэнт Расеі пасля 2008 года не сыдзе з палітычнага жыцця, насупраць, яго ўплыў можа ўзмацніцца, калі ён узначаліць магутны ўсерасійскі рух.
У інтэрв`ю газеце “Московский комсомолец” у пятніцу Паўлоўскі заявіў, што "пры захаванні цяперашняга ўзроўню ўнутранага і міжнароднага міру" выключае магчымасць таго, што прэзідэнт "пойдзе на трэці тэрмін".
Разам з тым, на яго меркаванне, магчымы трэці тэрмін Пуціна, калі пачнецца вайна ў Іране, але "толькі ў выпадку перарастання яе ў глабальны ваенны крызіс".
"Уся палітыка Пуціна дагэтуль была спробай захаваць Расею па-за войнамі. Але Пуцін усё-ткі вярхоўны галоўнакамандуючы. У мірных умовах, я ўпэўнены, ён стрымае сваё абяцанне не змяняць Канстытуцыю, якая выключае паняцце "трэці тэрмін", сказаў палітолаг.
"Але не спадзявайцеся, што Пуцін пакіне расейскае палітычнае жыццё", – дадаў Паўлоўскі. На яго думку, на цяперашняга расейскага прэзідэнта "завязанае жыццё расейскай палітычнай улады, якую ён у яе цяперашнім выглядзе выбудаваў".