Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крымінальную справу супраць «маладафронтаўцаў» перадалі ў суд 17:45, 06/04/2007
Менская пракуратура перадала справу супраць актывістаў «Маладога фронту» ў суд Савецкага раёну, паведаміла “Радыё Свабода”. Алега Корбана, непаўналетнюю Насту Палажанку, Зьмітра Хведарука, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
Нагадаем: 4 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі 27 актывістаў «Маладога фронту» пад час паседжаньня цэнтральнай рады арганізацыі. Зьмітра Хведарука і Алега Корбана трое сутак утрымлівалі ў сьледчым ізалятары КДБ. Адпусьцілі юнакоў, узяўшы абяцаньне зьяўляцца на допыт зь першага патрабаваньня. Сьпіс падазраваных супрацоўнікі КДБ хутка пашырылі. 29 сакавіка Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі, Алег Корбан, Зьміцер Хведарук і Барыс Гарэцкі сталі абвінавачанымі ў крымінальнай справе. Маладзёнаў прысьпешвалі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Барыса Гарэцкага нават прывозілі ў кабінэт сьледчага Сяргея Грахоўскага з турмы на вуліцы Акрэсьціна. Сьледчы адхіліў хадайніцтва адвакатаў, якія прасілі даць больш часу для працы з матэрыяламі справы.
Адвакаты “маладафронтаўцаў” мяркуюць, што на наступным тыдні могуць стаць вядомы дзень судовага паседжаньня і прозьвішча судзьдзі, які будзе разглядаць крымінальную справу.
Раней суды над актывістамі «Партнэрства» і «Маладога фронту» паводле абвінавачаньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі адбываліся за зачыненымі дзьвярыма.