Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія вайскоўцы едуць у Расею 17:43, 09/04/2007
Прадстаўнікі Беларусі возьмуць удзел у паветрана-агнявой канферэнцыі ВПС Узброеных Сілаў Расеі, паведамілі "Інтэрфаксу" ў панядзелак у Міністэрстве абароны Беларусі.
"10–13 красавіка на палігоне Ваенна-паветраных сіл Расеі "Ашулук" пройдзе паветрана-агнявая канферэнцыя ВПС ВС Расеі, у якой возьме ўдзел дэлегацыя камандавання ВПС і войскаў СПА ВС Беларусі на чале з камандуючым віду Узброеных Сілаў генерал-маёрам Ігарам Азаронкам", – паведамілі ў Мінабароны.
Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць пытанні баявога выкарыстання авіяцыі і войскаў супрацьпаветранай абароны, возьмуць удзел у практычных занятках, абмяняюцца досведам арганізацыі падрыхтоўкі ў ВПС і войсках СПА, паінфармавалі ў Міністэрстве.