Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы фільм пра Беларусь -- «Музычная партызанка» 17:52, 09/04/2007
Польскі рэжысэр вядомага дакумэнтальнага фільму “Урок беларускага” Міраслаў Дэмбіньскі завяршае працу над чарговым фільмам. Стужка будзе мець назву “Музычная партызанка” й распавядзе пра пратэст беларускіх музыкаў супраць палітычнай сытуацыі ў краіне.
Здымкі “Музычнай партызанкі” Дэмбіньскі рабіў з траўня 2005 г. да сакавіка 2006 году. Увесь гэты час рэжысэр правёў зь беларускімі рок-музыкамі. Дарэчы галоўным героем фільму будзе былая салістка гурта “Тарпач” Сьвятлана Сугака, якая падчас леташніх прэзыдэнцкіх выбараў правяла 10 сутак у турме.
Ужо восеньню фільм будзе падрыхтаваны для прагляду. У першую чаргу яго пакажа Польская тэлевізія, якая зьяўляецца адным са спонсараў стужкі, пазьней ён будзе трансмітаваны на тэлебечаньні ў Летуве, Латвіі, Эстоніі, Харватыі й Грэцыі.