Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Малады Фронт» падае дакументы на рэгістрацыю
13:01, 09/04/2007

Крымінальная справа ў дачыненні пяці актывістаў “Маладога Фронта” перададзеная ў суд Савецкага раёна Менска. Пра гэта паведаміў адзін з фігурантаў справы Барыс Гарэцкі. Пры гэтым ён адзначыў, што моладзевыя актывісты не спыняюць сваёй дзейнасці. “Сёння мы будзем віншаваць вядомых людзей Беларусі з мінулым Вялікаднём. Цягам тыдня павінна вырашыцца пытанне з падрыхтоўкай дакументаў у Міністэрства юстыцыі аб рэгістрацыі нашай арганізацыі. Я думаю, што да канца тыдня мы гэтыя дакументы ў Мінюст пададзім. Увогуле, працуем у звычайным рэжыме”, – сказаў Б.Гарэцкі.

Нагадаем, 27 актывістаў арганізацыі “Малады Фронт” былі затрыманыя ўвечары 4 лютага на прыватнай кватэры ў Менску падчас паседжання цэнтральнай рады арганізацыі. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Маладзёнаў даставілі ва УУС Савецкага раёна сталіцы. Пасля складання пратаколаў усе, акрамя Змітра Хведарука і Алега Корбана, былі вызваленыя. Актывісты тры дні правялі ў следчым ізалятары КДБ і былі прызнаныя падазраванымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Санкцыі гэтага артыкула: штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне свабоды на тэрмін да двух гадоў. Пасля падазраванымі былі прызнаныя і Наста Палажанка, Барыс Гарэцкі, Аляксей Янушэўскі. У выніку следчых дзеянняў іх статус быў зменены – усе пяць маладых актывістаў сталі абвінавачванымі ў гэтым злачынстве.

Варта адзначыць, што па тым самым артыкуле за ўдзел у той самай арганізацыі 1 лістапада 2006 года лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: