Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ахмадзінежад: Іран уступіў у клуб ядзерных дзяржаў 17:18, 09/04/2007
Іран не паддасца на ціск сусветнай супольнасці і працягне развіваць сваю ядзерную праграму, але ўжо на прамысловым узроўні. З такой заявай выступіў сёння ў Нетэнзе, дзе размешчаны асноўны ядзерны комплекс Ірана, прэзідэнт краіны Махмуд Ахмадзінежад. Выступаючы на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды свята ядзерных тэхналогій, ён абвясціў, што "з сёння Іран уступіў у клуб ядзерных дзяржаў і можа вырабляць ядзернае паліва ў прамысловых маштабах", паведамляе Associated Press.
Іранскі лідэр адзначыў, што ядзерная праграма краіны "цалкам празрыстая" і што Тэгеран падаў падчас працы над ёй "тысячы дакументаў" у Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).
Ледзь раней пра выхад іранскай ядзернай праграмы на "прамысловы ўзровень" паведаміў кіраўнік арганізацыі па ядзернай энергетыцы краіны Галямрэза Агазадэ.
Сёння ў Іране адзначаецца дзяржаўнае свята – Нацыянальны дзень ядзерных тэхналогій. Дата свята вылучаная не выпадкова – роўна год таму іранскія навукоўцы скончылі правядзенне ў лабараторных маштабах ядзернага паліўнага цыклу, у выніку якога быў атрыманы ўзбагачаны ўран, прыдатны для выкарыстання на атамных электрастанцыях. Тады іранскім навукоўцам-ядзернікам у ядзерным цэнтры ў Нетэнзе атрымалася ўзбагаціць уран да ўзроўню 3,5-адсоткі ўтрымання ізатопа ўрану-235 – гэта значыць, атрымаць нізкаўзбагачаны уран, неабходны для вытворчасці паліва для атамных электрастанцый.
Праз два дня М.Ахмадзінежад афіцыйна абвясціў, што іранскія навукоўцы, якія праводзілі навукова-даследчую дзейнасць пад назіраннем МАГАТЭ, цалкам завяршылі распрацоўку тэхналогіі вытворчасці ядзернага паліва ў лабараторных умовах. А месяцам пазней кіраўнік Арганізацыі па атамнай энергіі (ААЭ) Ірана Г.Агазадэ зрабіў новую аб`яву – ядзернікам атрымалася ўзбагаціць уран да ўзроўню 4,8%.
Рашэнне аб абвяшчэнні 9 красавіка Нацыянальным днём ядзерных тэхналогій было прынятае Вышэйшай радай культурнай рэвалюцыі Ірана, старшынёй якога з`яўляецца прэзідэнт Ірана.