Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Палатнікі» разгледзяць папраўкі ў законы аб партыях і грамадскіх аб’яднаннях
11:13, 09/04/2007

Папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў разгледзяць парламентары 11 красавіка падчас сесій. Дакумент плануецца абмеркаваць адразу ў двух чытаннях, паведамілі карэспандэнту БелТА у прэс-службе “палаты прадстаўнікоў”.

Як распавёў карэспандэнту БелТА сябра Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Аляксандр Свірыд, у назвах грамадскіх аб`яднанняў Беларусі плануецца выключыць слова "акадэмія". Суразмоўца паведаміў, што ў Беларусі сёння налічваецца больш як 20 такіх грамадскіх аб`яднанняў. Напрыклад, Акадэмія жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Беларуская акадэмія грамадскіх навук, Акадэмія метралогіі, Беларуская акадэмія палітычных навук і іншыя. Пад гэтай шыльдай грамадскія аб`яднанні мелі права прымаць іспыты і выдаваць дыпломы кандыдатаў навук. Але згодна з указам прэзідэнта, падпісаным у чэрвені 2006 года, права прысваення навукоўцаў і акадэмічных званняў даецца толькі прэзідыуму вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Таму і была распрацаваная дадзеная папраўка, растлумачыў дэпутат.

Паводле зменаў і дадаткаў у закон аб палітычных партыях, выключаецца паняцце "Рэспубліканская камісія па рэгістрацыі і перарэгістрацыі грамадскіх аб`яднанняў". Такая камісія папярэдне разглядала пытанні рэгістрацыі палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў, а потым перадавала матэрыялы ў Мінюст, дзе прымалася канчатковае рашэнне. Цяпер дадзенымі пытаннямі будзе займацца адразу Міністэрства юстыцыі.

У той самы дзень “палата прадстаўнікоў” плануе абмеркаваць папраўкі ў законы аб спажывецкай кааперацыі, аб аб`ектах права прамысловай уласнасці, аб дзяржаўных узнагародах, разгледзець змены і дадаткі ў Грамадзянскі кодэкс па пытаннях усынаўлення дзяцей.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: