Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка змушаны прадаваць дзяржаўную ўласнасць
09:54, 09/04/2007

Пытанне магчымай прыватызацыі нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) дыскутуецца ў Беларусі пасля перапынку ў некалькі гадоў, цягам якога гэтая тэма не закраналася. Сам па сабе пачатак абмеркавання азначае верагодныя перамены ў Менску, дзе раней і не дапушчалі думкі пра продаж стратэгічных прадпрыемстваў. “У самыя блізкія месяцы могуць пачацца перамовы па прыватызацыі аб`ектаў нафтаперапрацоўкі хутчэй за ўсё з удзелам расейскага бізнэсу”, – сказаў учора "Времени новостей" кіраўнік беларускага аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка.

Беларускі эканаміст Таццяна Манянок таксама лічыць, што пытанне прыватызацыі наспела, праўда, яна сумняваецца, што ўрад пойдзе на такі крок. Беларускія аб`екты нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі прывабныя для расейскага бізнэсу, асабліва Мазырскі НПЗ і размешчаны ў Наваполацку НПЗ “Нафтан”, а таксама прадпрыемствы “Азот”, “Палімір” і шэраг іншых.

Сёння расейскі капітал удзельнічае толькі ў Мазырскім НПЗ, 42,7% акцый якога належаць “Слаўнафце”. “Нафтан” з`яўляецца акцыянерным таварыствам з 100-адсоткавым дзяржаўным капіталам. Глыбіня перапрацоўкі нафты на абодвух беларускіх НПЗ складае ад 70 да 72%. У апошнія гады на гэтых прадпрыемствах праводзілася мадэрнізацыя. Але каб выпускаць канкурэнтаздольную ў Еўропе прадукцыю, трэба ўкладваць грошы ў далейшую рэканструкцыю.

А як раз з інвестыцыйнымі рэсурсамі ў беларускіх заводаў могуць узнікнуць праблемы. Бо з 1 студзеня Расея ўвяла пошліну на ўвоз сырой нафты ў Беларусь, а беларуская экспартная пошліна на нафтапрадукты па патрабаванні Масквы была ўніфікаваная з расейскай. Гэта знізіла прывабнасць беларускай нафтаперапрацоўкі для расейскіх кампаній. Аб`ём паставак расейскай нафты за студзень–сакавік скараціўся на 23,4% у параўнанні з паказчыкамі папярэдніх месяцаў.

Праблема загрузкі НПЗ не вырашаная. У сувязі з гэтым нечакана прагучала гэтымі днямі заява Аляксандра Лукашэнкі пра магчымасць будаўніцтва ў Беларусі трэцяга НПЗ з удзелам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Калі беларусы пачнуць супрацоўніцтва ў гэтай сферы з арабскімі краінамі, гэта негатыўна адаб’ецца на інтарэсах Расеі. Ва ўсялякім выпадку Лукашэнка ўжо спрабуе выкарыстаць гэта ў дыялогу з Масквой. “Варыянтаў сёння ў нас больш, чым раней”, – кажа ён.

Лукашэнка раздражнёны яшчэ і тым, што гэтай вясной знізіліся нафтавыя пастаўкі на беларускія НПЗ з Расеі на давальчыскіх умовах (сыравіна пастаўляецца наўзамен прадуктаў нафтаперапрацоўкі). Як знізіліся давальнічыскія пастаўкі, невядома. Але беларускі віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка гэтымі днямі паабяцаў вырашыць праблему так: “Нават калі не будзе давальцаў, мы захоўваем сваю стратэгію: максімальная перапрацоўка нафты ўласнымі НПЗ”. Іншымі словамі, Менск мае намер дадаткова набываць нафту для поўнай загрузкі сваіх заводаў. На якіх умовах, колькі і дзе нафта будзе набытая, пакуль незразумела. Вядуцца перамовы аб пастаўках з Іранам, Азербайджанам, нават Венесуэлай, але цана на гэтую нафту ўсё роўна будзе вышэйшай за расейскую.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў упэўнены, што праблему можна вырашыць шляхам прыватызацыі беларускіх НПЗ з удзелам расейскіх здабываючых кампаній: “Нядрэнна было б, каб уладальнікі нафты былі саўладальнікамі нафтаперапрацоўкі. Гэта зніме пытанні загрузкі вытворчасці”.

Беларускі бок пра магчымую прыватызацыю беларускіх НПЗ гаворыць унікліва. “Мы прывітаем любых патэнцыйных інвестараў, хто хоча прыватызаваць нашы прадпрыемствы па рэальным рынкавым кошце”, – заявіў беларускі прэм`ер Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанне “ВН”. Прэм`ер распавёў, што прадпрыемствы пераацэньваюцца кожны год, кошт іх расце, і “за бясцэнак” яны прададзеныя не будуць.

У 2003 годзе Беларусь пад ціскам Расеі спрабавала прыватызаваць НПЗ і нафтахімічныя прадпрыемствы, але на абвешчаныя конкурсы не было пададзена ніводнай заяўкі. Патэнцыйным пакупнікам не спадабаліся высокія цэны за некантрольныя пакеты акцый, а таксама неабходнасць браць на сябе абавязальніцтвы ў сацыяльнай сферы. Тады на продаж былі выстаўленыя 43-адсоткавыя пакеты “Нафтана”, “Паліміру”, “Азоту” і гарадзенскага “Хімвалакна”. Пакет акцый “Нафтана” ацэньваўся ў 476 млн дал., “Паліміра” – у 311 млн, “Азоту” – у 293 млн, “Хімвалакна” – у 71 млн. даляраў.

“Дзяржава сёння не арыентуецца на продаж прадпрыемстваў. Але іх трэба выстаўляць на продаж, пакуль яны ліквідныя. Калі яны не атрымаюць інвестыцый і не будуць своечасова рэканструяваныя, то з ліквіднасцю могуць узнікнуць праблемы”, – гаворыць "ВН" Таццяна Манянок. А на думку Леаніда Заікі, Менск усё-ткі змушаны будзе пайсці на прыватызацыю: “Крэмль разыграў нас, вырашыўшы убраць нафтавыя субсідыі. Гэта значыць, што ў хуткім часе Беларусь пачне прадаваць уласнасць”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: