Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскі рубель чакае дэвальвацыя, супастаўляльная па маштабах з 1998 годам 10:31, 09/04/2007
Рубель абваліцца ужо праз два гады. Следам за пахаваннямі гандлёвага прафіцыту можа прыйсці дэвальвацыя. Пра дэфолт федэральнага бюджэту гэтым разам гаворка не ідзе – рэзерваў больш чым дастаткова. Але ад карпаратыўных дэфолтаў гарантыі няма: расейскія кампаніі і банкі ўжо запазычылі 160 млрд. даляраў. Траціна сумы даводзіцца на "Газпром" і "Раснафту". Галоўнай прычынай магчымай дэвальвацыі рубля стане падзенне цэнаў на вуглевадароды, якое ўжо пачалося. Так было і дзевяць гадоў таму, піша расейская "Газета".
4 красавіка падчас канферэнцыі "Мадэрнізацыя эканомікі і грамадскае развіццё" дырэктар дэпартамента макраэканамічнага прагназавання МЭРГ Андрэй Кляпач, галоўны эканаміст кампаніі "Тройка Дыялог" Яўген Гаўрыленкаў і кіраўнік экспертнай групы Мінфіна Яўсей Гурвіч сышліся на тым, што прыпыненне росту сусветных цэнаў на нафту прывядзе ў 2009 годзе да абнулення гандлёвага і аплатнага балансаў Расеі. Далей – паслабленне рубля, а гэта ў сваю чаргу выкліча ўцёкі капіталаў і прыпыненне росту ВУП. І тады адзінае выратаванне – рэзкая дэвальвацыя нацыянальнай валюты. А гэта і ёсць крызіс. Тут не да сацыяльных праграм, не кажучы ўжо пра дыверсіфікаванне эканомікі.
Партыя нізкіх цэнаў
Страшнае слова "дэвальвацыя" вымавіў Андрэй Кляпач. Ён, праўда, абмовіўся, што "пакуль яе ў прагнозы не закладваюць". Але "рэзкая дэвальвацыя можа стаць адзінай альтэрнатывай" стагнацыі. Калі дэвальвацыя будзе глыбокай, то пасля яе павінен быць рост, як гэта было ў 1999 годзе пасля 4-кратнага абясцэньвання рубля ў жніўні 1998 года. Той дэвальвацыйны эфект вычарпаўся, па ацэнках урадавых эканамістаў, да 2004–2005 гадоў. Зрэшты, эканамічны цыкл, ён і ёсць эканамічны цыкл. Бізнэс да яго павінен быць гатовы. А вось наёмныя працаўнікі і асабліва пенсіянеры ад дэвальвацыі сваіх рублёвых прыбыткаў напэўна збяднеюць.
Але і бізнэсу не паздаровіцца. Вядома, дэвальвацыя стымулюе імпартазамяшчэнне і экспарт гатовых вырабаў. Але, з іншага боку, паслабленне рубля за кошт высыхання нафтадаляравага прытоку непазбежна разгорне міграцыю замежных інвестыцый. І ВУП устане. Зрэшты, учора ў ВШЭ хорам прагназавалі ў лепшым выпадку 3–4% рост праз два–тры гады. Хоць і цяперашнія тэмпы чыстага прытоку капіталаў – 41 млрд даляраў у мінулым годзе і 12 млрд даляраў за першыя тры месяцы 2007 года – на меркаванне Клепача, не панацэя. Да такога маштабу не гатовыя, як лічыць урадавы прагназіст, фінансавыя інстытуты. І таму "захапляльны дух", паводле Клепача, "рост інвестыцый", цалкам не сведчыць пра дыверсіфікаванне. Па дадзеных Клепача, толькі 2,3% капіталаўкладанняў ідзе ў машынабудаванне (год таму было 2,1%). Клепач робіць несуцяшальную выснову: "Рэальнага дыверсіфікавання няма". Гэтаксама, як няма і канкурэнтаздольнасці расейскай эканомікі. Таму Кляпач і палохае "драмай аплатнага балансу". Няма паскоранага прытоку нафтадаляраў – няма ні росту, ні інвестыцый, ні сацпраграм, ні зарплат.
Партыя вайны
Удзельнікі канферэнцыі прапанавалі, строга кажучы, два выхады з нулявога балансу. Ліберал Гаўрыленкаў успомніў пра яшчэ адзін цыкл – гэтым разам палітычны. Як толькі цэны на нафту падаюць, так у Расеі ва ўладу клічуць лібералаў-абаронцаў рынкавых прынцыпаў. Як гаворыцца, няма ліха без дабра. Адно дрэнна – расейская эканамічная палітыка заўсёды раскачваецца маятнікам. Ураду праз два гады давядзецца выбіраць між прыгнечаннем імпарту з дапамогай паслаблення рубля (або кардынальнай дэвальвацыі) і прыгнечаннем інвестыцый за кошт таго самага падзення курсу рубля. Пазітыўнага рашэння гэтай праблемы няма. Праўда, намеснік Грэфа Андрэй Белавусаў упэўнены ў тым, што эфект маятніка будзе пераадолены доўгатэрміновым стратэгічным планаваннем (да 2020 года). Чым ён і займаецца.
Але насамрэч ад абнулення ўсіх балансаў, ад прыпынку інвестыцый і росту ВУП, нарэшце, ад дэвальвацыі Расею могуць выратаваць толькі ЗША. Калі пачнуць вайну з Іранам.