Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Украіна апярэджвае Расею па ўступленні ў СГА
14:09, 09/04/2007

Украіна знаходзіцца на больш прасунутай стадыі па ўступленні ў СГА за Расею. Такое меркаванне выказаў дырэктар дэпартаменту гандлёвых перамоваў МЭРГ РФ Максім Мядзведкаў падчас выступу на ІІ Міжнародным кангрэсе “Расея ў СГА: надзеі і стратэгічныя магчымасці”, паведамляе “РБК-Украіна”.

"У Жэневе ходзяць чуткі, што Украіна можа стаць сябрам СГА да канца лета 2007 г. Мы гэтаму толькі рады, бо Украіна – наш буйны гандлёвы партнёр, і чым хутчэй яна стане кіравацца гандлёвай палітыкай СГА, тым лепш", – адзначыў М.Мядзведкаў. Адказваючы на пытанне журналістаў, ці выявіць Украіна ў гэтым выпадку жаданне ўступіць у двухбаковыя з Расеяй перамовы па ўступе РФ у СГА, М.Мядзведкаў растлумачыў, што "тэарэтычна такая магчымасць існуе", і дадаў: "Нашы ўкраінскія калегі неаднаразова казалі пра тое, што яны не маюць намеру ўступаць у перамовы з Расеяй па СГА або ставіць якія-небудзь іншыя перашкоды для ўступлення Расеі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю".

Тым часам Расея спадзяецца завяршыць асноўную частку шматбаковых перамоваў па ўступленні ў СГА у першым паўгоддзі 2007 г. Пра гэта падчас выступу на кангрэсе, паведаміў кіраўнік МЭРГ РФ Герман Грэф. Па словах міністра, цяпер праходзіць актыўная стадыя перамоваў, падчас якой абмяркоўваецца шэраг ключавых пытанняў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра прывядзенне расейскага заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі СГА. Г.Грэф распавёў, што найперш абмяркоўваецца заканадаўства ў сферы тэхнічнага рэгулявання, інтэлектуальнай уласнасці, ужывання санітарных і фітасанітарных мераў. У якасці прыкладу міністр прывёў законапраект аб тэхнічным рэгуляванні, які быў вернуты на паўторны разгляд у Дзярждуму ў сувязі з шэрагам заўваг міжнародных экспертаў. "У пятніцу (6 красавіка) Дзярждума прыняла тыя папраўкі, якія былі ўзгодненыя з міжнароднымі экспертамі, і на сёння мы маем законапраект, які ў поўным аб`ёме адпавядае заканадаўству СГА", – сказаў Г.Грэф. Таксама кіраўнік МЭРГ распавёў, што перамовы па СГА з Еўразвязам знаходзяцца "на прасунутай стадыі". "Засталося некалькі ключавых тэм, спадзяюся, што цягам найбліжэйшага месяца мы здолеем знайсці іх развязанне", – падкрэсліў ён.

Між іншым, працягваюцца двухбаковыя перамовы Расеі з Камбоджай і В`етнамам. Па прагнозах Г.Грэфа, яны павінны завяршыцца ў красавіку–траўні. Што ж тычыцца Грузіі, якая адклікала свой подпіс пад пагадненнем з Расеяй, то з ёй цяпер вядуцца тэхнічныя кансультацыі. Бакі спрабуюць знайсці кампраміс, які задавальняў бы абодва бакі. Апроч 3-х вышэйназваных краін, Расеі таксама неабходна скласці двухбаковае пагадненне з Гватэмалай. Да сёння РФ завяршыла перамовы з 58 дзяржавамі.

Па правілах СГА, уступіць у арганізацыю можа толькі тая краіна, супраць сяброўства якой не пярэчыць ніводная з краін-удзельнікаў. Украіне для ўступлення ў СГА засталося ўзгадніць толькі пытанні з Кыргызтанам. Паміж Украінай і Кіргізіяй спрэчным застаецца пытанне запазычанасці прадпрыемстваў дзвюх краін, якая ўтварылася пасля распаду СССР. Украіна не прызнае гэты доўг дзяржаўным, таму не мае намеру яго вяртаць. У канцы сакавіка Мінгандль ЗША заклікала Украіну і РФ хутчэй уступіць у СГА. "ЗША склалі двухбаковыя пагадненні аб ўмовах уступлення ў СГА з абедзвюма краінамі. Кіеву і Маскве неабходна атрымаць канчатковую згоду ўсіх сяброў СГА для ўсталявання міжнародных нарматываў гандлю", – сказаў міністр гандлю ЗША Карлас Гуцьерас. Па яго словах, РФ ужо гатовая да ўступлення ў СГА і да канкурэнцыі з іншымі краінамі-сябрамі гэтай арганізацыі. "Тое, чаго дасягнула Расея за 17 гадоў, шматлікія краіны не здолелі дасягнуць і за 50", – сказаў ён, выступаючы з лекцыяй у Вышэйшай школе эканомікі ў Маскве 2 красавіка.

Перамовы па ўступленні Расеі ў СГА цягнуцца ўжо 13 гадоў, а Украіны – больш за 12. Гэтымі днямі прэм`ер-міністр Украіны Віктар Януковіч запэўніў, што унутрыпалітычныя падзеі ва Украіне ніяк не адаб`юцца на яе знешнепалітычных абавязальніцтвах. Ён таксама падкрэсліў, што яго ўрад пры ўсялякіх абставінах забяспечыць захаванне правоў замежных інвестараў – як тых, што ўжо ўклалі сродкі, так і тых, хто гэта толькі збіраецца зрабіць. Таксама, па словах прэм`ера, на наступным тыдні Кабмін прадставіць стратэгію развіцця Украіны. Ён удакладніў, што яна прадугледжвае правядзенне структурных эканамічных і адміністрацыйных рэформ.

У СГА уваходзяць 149 краін, на якія прыходзіцца 95% сусветнага гандлёвага абарачэння. Усе суседзі Украіны (акрамя Расеі і Беларусі) ужо з`яўляюцца сябрамі СГА. На краіны СГА даводзіцца каля 70% украінскага экспарту.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: