Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сегодня активисты организации «Малады Фронт», проходящие обвиняемыми по уголовному делу (ст. 193-1 УК РБ -- участие в незарегистрированной организации), — Змитер Федорук, Борис Горецкий и Алексей Янушевский встретились с послами стран Евросоюза, аккредитованными в нашей стране. На встрече также присутствовал лидер объединенных демократических сил Александр Милинкевич.
Аляксандр Лукашэнка даў сёння згодуна прызначэнне Аркадзя Ларывонава галоўным лекарам дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі шпіталь" Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Раней галоўным лекарам прэзідэнцкай клінікі была Ірына Абельская.
Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка прызначыў палкоўніка Ігара Рачкоўскага старшынёй Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Рэспублікі Беларусь. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
25 красавіка БРСМ ладзіць акцыю «Чарнобыльскі шлях» у Івенцы (Валожыншчына). Падчас акцыі на цэнтральнай плошчы Івенца пройдзе канцэрт беларускіх зорак эстрады. На гэтай імпрэзе будуць прысутнічаць дзеці з забруджаных радыяцыяй рэгіёнаў краіны.
У сакавіку гэтага году кошт жыльля ў Менску на другасным рынку вырас на 12,6 працэнта ў параўнаньні зь лютым, паведамляе аналітычны цэнтар “Realt”. За сакавік сярэдняя цана прапановы кватэраў у сталіцы вырасла на 192 даляры – да ўзроўню 1712 даляраў за квадратны мэтар.
Аляксандр Паўлоўскі вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Беларусі, паведамілі "Інтэрфаксу" ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Польшчы праведзеныя чарговыя сацыялягічныя дасьледаваньні на тэму, што думаюць палякі пра Беларусь, паведаміла «Радыё Свабода» Вынікі сярод іншага сьведчаць аб тым, што большасьць жыхароў Польшчы мяркуюць, што іх краіна надалей павінна падтрымліваць дэмакратычныя перамены ў суседняй Беларусі.
10 красавіка, на думку старшыні Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, Мінюст ня здолеў прадаставіць Вярхоўнаму суду аргумэнты на карысьць свайго рашэньня аб адмове ў рэгістрацыі Саюзу левых партыяў.
Таццяну Севярынец – маці палітвязня Паўла Севярынца – звальняюць з працы ў сярэдняй школе №40 г.Віцебска, дзе яна цягам шматлікіх гадоў выкладала рускую мову і літаратуру. Начальнік Першамайскага раённага аддзела адукацыі г.Віцебска Уладзімір Шлома заяўляе, што жанчына самавольна сышла ў адпачынак за свой рахунак, хоць напярэдадні сам дазволіў ёй не выходзіць на працу цягам некалькіх дзён.
Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу запланаваны на травень гэтага года. Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыас Нуньес у эксклюзіўным інтэрв’ю БелаПАН.
Аляксандр Лукашэнка неўзабаве плануе здзейсніць візіт у Індыю, падчас якога на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў будзе падпісаная дэкларацыя, накіраваная на развіццё двухбаковых стасункаў.
У словах іранскага генерала, які прадставіў Расею злосным парушальнікам рэзалюцыі Рады бяспекі ААН, няма нічога дзіўнага. Калісьці такая заява, якая ставіць Маскву ў няёмкае становішча, з вуснаў іранскіх лідэраў павінна была прагучаць. Бо гэта тая цана, якую Маскве даводзіцца плаціць за гульні з праблемнымі рэжымамі, піша аглядальнік Генадзь Сысоеў у газеце «КоммерсантЪ».
Актывістам Аб’яднанай грамадзянскай партыі адмоўлена ў правядзенні пікетаў у Гародні. Сябры Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП планавалі ў час з 15 красавіка па 1 траўня правесці шэраг пікетаў, мэта якіх – данесці да людзей шэраг дакументаў, у тым ліку Праграму развіцця Гарадзенскай вобласці, а таксама працягнуць збор подпісаў пад Канцэпцыяй свабоднага развіцця прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь, паведаміла прэс-служба партыі.
Сёньня спаўняецца 65 год так званаму "Магілёўскаму цунамі", падчас якога загінула каля 2 000 чалавек. Ужо другі год запар магілёўцы зьбіраюцца на ўзьбярэжжы ракі Дубравенка, каб ускласьці кветкі да месца, дзе 10 красавіка 1942 году вялізныя хвалі, выкліканыя прарывам плаціны, змылі ўсю вуліцу разам з хацінамі і жыхарамі.
Заявленный на минувшее воскресенье в Москве "Имперский марш" был в последнюю минуту запрещен городскими властями. Почему сначала разрешили, а потом вдруг запретили? Чего забоялись? Впрочем, российские власти вообще в последнее время начали демонстрировать какую-то поистине стародевическую обидчивость и повышенную пугливость и стали тревожно вздрагивать при любом шорохе. Бог их знает, в чем там у них дело - нервы, наверное. Выборы, то, се...
Аляксандр Лукашэнка сёння дасць інтэрв’ю прадстаўнікам індыйскіх сродкаў масавай інфармацыі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дзесяціпрацэнтавы эканамічны рост i сумленная эканамічная палітыка зрабілі Славаччыны з паўдыктатуры цэнтральнаэўрапейскім тыграм. Піша чэскі журналіст Любаш Палаты.
Суд Ленінскага раёну Магілёву пастанавіў, што дзеяньні міліцыянтаў у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў Аляксандра Каралёва, Ірына Качаровай, Аляксея Паўлоўскага і Юрыя Дарашэнкі былі законнымі, паведамляе “Радыё Свабода”.
Гэтымі днямі брытанцы пачалі пісаць больш паштовак у Беларусь . Найбольш папулярныя адрасаты - Аляксандар Лукашэнка ды міністар унутраных справаў Уладзімір Навумаў. На ўсіх гэтых паштоўках – партрэт беларускага моладзевага актывіста Зьмітра Дашкевіча ды заклік неадкладна вызваліць яго з-за кратаў.
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе склалася напружаная сітуацыя: рахункі прадпрыемства заблакаваныя, працаўнікам зрэзалі зарплату, спыненыя сацыяльныя выплаты. “Гэта ўнікальны выпадак! Упершыню адна з самых рэнтабельных галін у свеце – нафтаперапрацоўчая – стала стратнай”, – канстатаваў у інтэрв`ю «Салiдарнасці» прафсаюзны лідэр Юры Швец.
6 красавіка кіраўнік юрыдычнай службы экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна Алег Воўчак і дачка палітыка Юлія Казуліна падалі скаргу на імя пракурора г.Менска Мікалая Куліка. Алег Воўчак і Юлія Казуліна патрабуюць адмяніць пастанову пракуратуры Маскоўскага раёна г.Менска ад 25 красавіка 2006 года аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні супрацоўнікаў спецпадраздзялення “Алмаз”, якія збілі Аляксандра Казуліна 2 сакавіка 2006 года пры спробе прайсці на так званы ўсебеларускі сход, скліканы Аляксандрам Лукашэнкам.
Аляксандар Лукашэнка падчас Вялікоднай імшы ў Сьвятадухавым катэдральным cаборы заявіў, што “наймагутнейшы удар, які быў нанесены з Усходу па беларускай эканоміцы, намі пераадолены на працягу першага кварталу”. Ці дазваляюць сапраўдныя тэндэнцыі ў эканоміцы давяраць такім аптымістычным заявам? Чаму рэальны заробак беларусаў за апошнія 4 месяцы зьнізіўся на 6 працэнтаў? Гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” на “Радыё Свабода” абмяркоўваюць эканаміст Леанід Злотнікаў і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Кастусь Скуратовіч.
9 красавіка моладзевы актывіст Дзяніс Дзянісаў адзначыў дзень нараджэння. Вось ужо паўтара месяца ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Віцебску. Сябры і сваякі Дзянісава спадзяюцца, што неўзабаве пытанне яго вызвалення пад заклад да суду будзе вырашанае станоўча.
3 красавіка ў Менску быў арыштаваны апазіцыйны лідэр Андрэй Клімаў. За публікацыю ў інтэрнэце артыкула палітыку прад`яўленае абвінавачванне ў парушэнні часткі 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заклікі да звяржэння або змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі). Цяпер Андрэй Клімаў знаходзіцца ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску. Яму пагражае ад аднаго да пяці гадоў пазбаўлення свабоды.
Гомельскія актывісты дэмакратычных сілаў 9 красавіка падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне пікету 26 красавіка. Як паведаміла БелаПАН адна з ініцыятарак правядзення пікету, сябра Партыі камуністаў Беларускай Марыя Багдановіч, сваёй акцыяй актывісты хочуць выказаць пратэст супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, звязаных з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.
Сябрам Аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій не дазволілі правесьці паседжаньне ў памяшканьні Дому літаратара. Сустаршыня аргкамітэту пісьменьнік Васіль Якавенка папярэдне дамовіўся, што будзе дазволена правесьці чарговае паседжаньне ў памяшканьні Літфонду ў будынку Дома літаратара. Аднак па прыходзе сяброў аргкамітэту высьветлілася, што ад патрэбнага пакою няма ключа. Потым ахоўнікі загадалі пакінуць памяшканьне.
Александр Лукашенко во вторник встретится с генеральным секретарем Организации Договора о коллективной безопасности Николаем Бордюжей, сообщили "Интерфаксу" в пресс-службе главы государства.
Национальный антитеррористический комитет (НАК) России готовит поправки в законодательство, которые призваны усилить персональную ответственность интернет-компаний за распространение террористических и экстремистских материалов, пишет во вторник газета "Новые известия". Эксперты считают, что чем ближе выборы, тем чаще будут появляться желающие тем или иным способом усилить контроль за Всемирной паутиной.
На атамнай электрастанцыі ў французскім горадзе Дамп’еры ў панядзелак увечары адбылося ЧП. Трэці энергаблок АЭС быў экстрана заглушаны. Прычынай аварыйнага спынення стала непаладка ў электрычным ланцугу рэактара, паведамляе France Presse.
Учора стала вядома пра працяг разбораў вакол “РуссНефти”. “Ростехнадзор” Саратаўскай вобласці выявіў шэраг парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на “Саратовнефтегазе”. А у некалькіх фінансавых кампаніях, якія супрацоўнічаюць з нафтавай кампаніяй, як стала вядома РБК daily, прайшлі ператрусы. Эксперты і ўдзельнікі рынку не выключаюць, што гэтыя дзеянні сведчаць пра намер падштурхнуць уладальнікаў кампаніі да продажу.
“Газпром” можа паскорыць тэрміны будаўніцтва сухапутнай часткі газаправода Nord Stream, які пройдзе з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. Гэта звязана з тым, што ў 2009 годзе запатрабаванне ў трубах вялікага дыяметру ў Расеі, па прагнозах, дасягне пікавага ўзроўню і расейскія вытворцы могуць не справіцца з запытамі газавага канцэрна. Аналітыкі мяркуюць, што перанос прац на больш раннія тэрміны дазволіць "Газпрому" патанніць праект, бо кошт трубавай прадукцыі расце хуткімі тэмпамі. Акрамя таго, чым хутчэй будзе ўведзены ў эксплуатацыю Nord Stream, тым раней з`явіцца магчымасць паменшыць транзіт цераз Беларусь і Польшчу, піша газета "РБК daily".
“Ростехнадзор” даручыў кіраўніцтву магістральнага нафтаправода "Дружба", які належыць Транснафце, цягам двух тыдняў прыняць аператыўныя меры па ўхіленні небяспечных дэфектаў і неадпаведнасцяў патрабаванням прамысловай бяспецы на двух яго адгалінаваннях – "Унеча–Полацк-1" і "Унеча–Полацк-2".
Бывший генеральный директор ПО "Минский тракторный завод" Михаил Леонов должен вскоре выйти на свободу. Об этом "Ежедневнику" сообщили в Министерстве внутренних дел Беларуси. По информации МВД, вопрос об условно-досрочном освобождении одного из самых известных директоров будет рассмотрен в самое ближайшее время.
Премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский поставил задачу перед крупнейшими отечественными производителями и потребителями максимально уйти от работы с посредниками при экспорте/импорте товаров. Значительную роль при организации закупок товаров и их продажи за границу должно сыграть ОАО "Белорусская универсальная товарная биржа", заявил 10 апреля Сергей Сидорский на заседании Президиума Совета Министров.
У бельгійскім Пуурсе адбыўся фінал Кубка свету па спартовай акрабатыцы, на якім беларускія спартсменкі заваявалі два "золата" і "срэбра". Трыумфальна выступілі жаночыя дуэты, якія занялі дзве верхнія прыступкі пастамента.
З красавіка спыніла дзейнасць беларускае прадстаўніцтва расейскага камерцыйнага банка ТАА "Крэдытімпэксбанк". Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, рашэнне пра гэта прыняў пазачарговы сход удзельнікаў расейскага банка.
После 1 апреля ИП “торговой специализации” (а таких в республике 180 тысяч из общего числа 189 тысяч зарегистрированных) оказались в ситуации выбора. И тем, для кого срок присутствия на рынке закончился в День смеха, и тем, кому позволено доработать до 1 января, пришло время принять решение: будут ли они отстаивать свои права, безропотно примут новые правила игры, предложенные властью, или применят тактику выживания путем ухода в “тень”. И чтобы помочь читателям сориентироваться, более верно оценить перспективы развития предпринимательства и собственные возможности, газета «Белорусы и рынок» попросила лидеров объединений, работающих с ИП, ответить на три вопроса.
Канцэрт вядомага беларускага рок-музыкі Лявона Вольскага ў бруклінскім клубе "Крук" (Нью-Ёрк) сабраў каля 200 прадстаўнікоў беларускай дыяспары з розных амерыканскіх штатаў. Выступ адбыўся ўвечары 9 красавіка і быў арганізаваны грамадскай арганізацыяй "Беларуска-амерыканскае задзiночанне". Удзел у канцэрце таксама ўзялі два мясцовыя беларускамоўныя рок-калектывы.
20-22 красавіка ў Менску пройдзе чарговы “Дударскі фэст”. У двух канцэртах возьмуць удзел беларускія, польскія і літоўскія музыкі. Арганізатары фэсту абяцаюць, што слухачы пачуюць дударскую музыку ў розных музычных кірунках – ад рок-музыкі да мужчынскіх сьпеваў пад дуду. У фэставалі заяўлены з два дзясяткі камандаў...
Как на сайте телекомпании ОНТ могла появиться надпись «Нам надоело вам врать. Сотрудники ОНТ» пресс-центру Хартии’97 рассказал автор ресурса www.webmascon.com Александр Качанов. “Появление на сайте ОНТ надписи «Нам надоело вам врать» -- это типичный эффект ошибки в программировании сайта ОНТ, так называемая уязвимость SQL injection - самая распространенная ошибка малоопытных начинающих веб-разработчиков. Обратите внимание: на картинке-скриншоте вы видите в адресной строке необычный адрес страницы. Это и есть тот самый способ, с помощью которого выведен текст на сайте ОНТ. При желании в адрес страницы можно было бы вставить любые символы и сформировать любой текст”, -- считает эксперт.
Форвард зборнай Беларусі і фарм-клуба “Манрэаля” – каманды АХЛ “Гамільтан Булдогз” Міхаіл Грабоўскі паслізнуўся ў распранальні пасля матчу з “Сірак’юз Кранч” і пры падзенні закрануў рукой лязо канька. Як паведамляе “СЭ”, у выніку хакеіст атрымаў глыбокі разрэз кісці паміж вялікім і указальным пальцамі правай рукі. Грабоўскі вернецца ў строй не раней, чым праз два тыдні.