Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі спыніла дзейнасць прадстаўніцтва «Крэдытімпэксбанку» 11:44, 10/04/2007
З красавіка спыніла дзейнасць беларускае прадстаўніцтва расейскага камерцыйнага банка ТАА "Крэдытімпэксбанк". Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, рашэнне пра гэта прыняў пазачарговы сход удзельнікаў расейскага банка.
Нагадаем, што сёлета зачыніліся таксама беларускія прадстаўніцтвы АКБ "Ланта-Банк" (Расея) і "Банка Польска Каса Апекі" (Польшча). Прычынай стала непадаванне імі ва ўсталяваныя тэрміны апавяшчэнняў пра далейшую дзейнасць у Беларусі.
У той самы час Нацбанк Беларусі падоўжыў яшчэ на тры гады (да 1 студзеня 2010 года) тэрмін дзейнасці на тэрыторыі рэспублікі літоўскага АТ банк "Snoras", латвійскага АТ "Rietumu Banka" і германскага "Commerzbank AG".
Цяпер у Беларусі дзейнічаюць 10 прадстаўніцтваў замежных банкаў з Расеі, Нямеччыны, Літвы, Латвіі, Казахстана і Украіны, а таксама Міждзяржаўнага банка СНД.