Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БРСМ таксама ладзіць «Чарнобыльскі шлях»
17:44, 10/04/2007

25 красавіка БРСМ ладзіць акцыю «Чарнобыльскі шлях» у Івенцы (Валожыншчына). Падчас акцыі на цэнтральнай плошчы Івенца пройдзе канцэрт беларускіх зорак эстрады. На гэтай імпрэзе будуць прысутнічаць дзеці з забруджаных радыяцыяй рэгіёнаў краіны.

Гэта будзе не адзінае мерапрыемства, зладжанае ў рамках акцыі БРСМ «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцьця», патлумачыла “Нашай Ніве” супрацоўніца саюзу Кацярына Далідовіч, адказная за правядзеньне акцыі. Яшчэ адно мерапрыемства пройдзе 12 красавіка ў курортным пасёлку Ждановічы пад Менскам.

Такія акцыі арганізацыя ладзіла і мінулыя гады, але сёлета яна найбольш рэклямуецца. Ролікі пра БРСМаўскую праграму «Чарнобыльскі шлях» актыўна паказваюць на беларускіх тэлеканалах.

Улады працягваюць гуляць на полі, дзе традыцыйна моцная апазыцыя. 25 сакавіка быў зладжаны канцэрт «За незалежную Беларусь», цяпер — новая акцыя. Адзначаць «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка ў сталіцы БРСМ пакуль не плянуе.

Варта адзначыць, што ў 1986 годзе Івенец трапіў у налібацка-івейскую радыяцыйную пляму. На пачатку 90-х узровень забруджваньня тутака складаў 1,5 кюры на кв. км. Цяпер, пасьля таго як адбыўся паўраспад радыеактыўнага цэзію, забруджваньне зьнізілася. Тым ня менш, мясцовае насельніцтва наракае на рэзкі рост анкалягічных захворваньняў, як і ў іншых забруджаных рэгіёнах. Ніякіх прафіляктычных захадаў на Валожыншчыне не праводзіцца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: