Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Цана на жыллё расце касмічнымі тэмпамі 17:28, 10/04/2007
У сакавіку гэтага году кошт жыльля ў Менску на другасным рынку вырас на 12,6 працэнта ў параўнаньні зь лютым, паведамляе аналітычны цэнтар “Realt”. За сакавік сярэдняя цана прапановы кватэраў у сталіцы вырасла на 192 даляры – да ўзроўню 1712 даляраў за квадратны мэтар.
У сакавіку хутчэй за ўсё расьлі цэны на трох- і чатырохпакаёўкі: адпаведна на 13,6 і на 13,7 працэнта. У лютым рост цэнаў на сталічную нерухомасьць складаў 13 працэнтаў, у першы месяц вясны тэмпы росту захаваліся.