Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі пададзеная заяўка на правядзенне пікету 26 красавіка 10:23, 10/04/2007
Гомельскія актывісты дэмакратычных сілаў 9 красавіка падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне пікету 26 красавіка. Як паведаміла БелаПАН адна з ініцыятарак правядзення пікету, сябра Партыі камуністаў Беларускай Марыя Багдановіч, сваёй акцыяй актывісты хочуць выказаць пратэст супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, звязаных з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.
Па словах М.Багдановіч, адзінае месца ў горадзе, дзе ў некаторых выпадках улады дазваляюць праводзіць такія мерапрыемствы, – пляцоўка перад ДК "Віпра" мясцовага таварыства глухіх. У гэтым месцы актывісты і маюць намер правесці чарнобыльскі пікет.
Афіцыйны адказ з гарвыканкама грамадзяне спадзяюцца атрымаць не пазней чым за пяць дзён да даты правядзення мерапрыемства.