Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прызначаны новы кіраўнік Дзяржкамітэта памежных войскаў 17:50, 10/04/2007
Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка прызначыў палкоўніка Ігара Рачкоўскага старшынёй Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Рэспублікі Беларусь. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Да прызначэння на дадзеную пасаду Ігар Рачкоўскі праходзіў службу на пасадзе начальніка Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў Памежных войскаў Рэспублікі Беларусь.
У гэты самы дзень Лукашэнка сваім указам прызначыў генерал-маёра Вадзіма Зайцава першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Рэспублікі Беларусь – начальнікам штаба.
Да гэтага Вадзім Зайцаў займаў пасаду намесніка старшыні Дзяржкамітэта памежных войскаў Рэспублікі Беларусь па аператыўнай дзейнасці – начальніка галоўнага ўпраўлення аператыўнай дзейнасці.