Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Справу пра збіванне Казуліна давядзецца разглядзець пракурору Менска 11:23, 10/04/2007
6 красавіка кіраўнік юрыдычнай службы экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна Алег Воўчак і дачка палітыка Юлія Казуліна падалі скаргу на імя пракурора г.Менска Мікалая Куліка. Алег Воўчак і Юлія Казуліна патрабуюць адмяніць пастанову пракуратуры Маскоўскага раёна г.Менска ад 25 красавіка 2006 года аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні супрацоўнікаў спецпадраздзялення “Алмаз”, якія збілі Аляксандра Казуліна 2 сакавіка 2006 года пры спробе прайсці на так званы ўсебеларускі сход, скліканы Аляксандрам Лукашэнкам.
Нагадаем, што 2 сакавіка 2006 года каля 9 гадзін раніцы кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Казулін прыбыў у Палац культуры і спорту чыгуначнікаў з мэтай зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка Трэцяга Усебеларускага сходу. Разам з ім прыйшлі яго давераныя асобы. Аднак ні ў каго не атрымалася зарэгістравацца, бо на людзей накінуліся сілавікі ў цывільным і ў форме. Аляксандра Казуліна збіваў асабіста камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка, падазраваны міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста.