Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка сабраўся ехаць у Індыю 13:57, 10/04/2007
Аляксандр Лукашэнка неўзабаве плануе здзейсніць візіт у Індыю, падчас якога на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў будзе падпісаная дэкларацыя, накіраваная на развіццё двухбаковых стасункаў.
“Для нас Індыя – гэта гонар нашай знешняй палітыкі, і я ўпэўнены, што паміж нашымі краінамі заўсёды будуць цесныя і добрыя стасункі", – заявіў А.Лукашэнка ў аўторак у Менску ў інтэрв`ю індыйскім СМІ, паведамляе "Інтэрфакс".
Па словах кіраўніка дзяржавы, "найважнейшым прыярытэтам у стасунках з Індыяй з`яўляецца супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы". "Мы дастаткова паспяхова развіваемся ў гэтым кірунку, але не так хутка, як хацелася б", – адзначыў А.Лукашэнка. Ён лічыць магчымым "больш эфектыўна рэалізоўваць дамоўленасці, дасягнутыя, у тым ліку, 10 гадоў таму".
"Найбольш перспектыўным, – лічыць беларускі кіраўнік, – з`яўляецца развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне мікраэлектронікі, распрацоўкі і стварэння кантрольна-вымяральных прыбораў, лазерных тэхналогій, альтэрнатыўных крыніц энергіі".
А.Лукашэнка паведаміў, што ў складзе беларускай дэлегацыі Індыю наведаюць кіраўнікі буйных кампаній і прадпрыемстваў Беларусі. "Упэўнены, што наш візіт у Індыю прынясе пэўныя вынікі", – заявіў А.Лукашэнка.