Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд Беларусі з просьбай часова спыніць разгляд справы па спыненні дзейнасці РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК). Грамадскае аб’яднанне “распачынае ўсе магчымыя крокі для развязання ўзніклай прававой калізіі”, паведамілі ў міністэрстве.
Мінюст чарговым разам прапанаваў кіраўніцтву БХК “ліквідаваць парушэнні заканадаўства і запатрабаваную падатковымі органамі запазычанасць па плацяжах у бюджэт”. Нагадаем, што ў дачыненні аб`яднання былі даналічаныя плацяжы ў бюджэт і ўжытыя эканамічныя санкцыі на суму звыш як Br155 млн. Праваабаронцаў абвінавацілі ў няплаце падаткаў у рамках праграмы дапамогі ТАСІС.
Нагадаем, што Мінюст у лютым 2006 года вынес БХК пісьмовае папярэджанне і запатрабаваў ліквідаваць парушэнні заканадаўства. Аднак аб`яднанне не выканала ва ўсталяваны тэрмін гэтых патрабаванняў, і Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб прыпыненні дзейнасці БХК на 3 месяцы.
У сваю чаргу БХК абскардзіў дзеянні падатковых органаў у Вышэйшы гаспадарчы суд, які пасля пацвердзіў абгрунтаванасць дзеянняў падатковых органаў. На гэты час Вярхоўны суд прыпыніў разгляд пазову Мінюста.
У лістападзе 2006 года суд Менска пастанавіў канфіскаваць апісаную маёмасць Беларускага Хельсінкскага камітэта.
У снежні 2006 года Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь апавясціла РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК) аб скасаванні кантракту на арэнду офіснага памяшкання і выдала загад на яго вызваленне да 20 студзеня 2007 года. 31 студзеня 2007 года дамова арэнды была усё-ткі падоўжаная на год.
Дзеянні беларускіх улад у дачыненні БХК асудзіла міжнародная супольнасць.