Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палякі назвалі Лукашэнку «жорсткім дыктатарам»
16:19, 10/04/2007

У Польшчы праведзеныя чарговыя сацыялягічныя дасьледаваньні на тэму, што думаюць палякі пра Беларусь, паведаміла «Радыё Свабода» Вынікі сярод іншага сьведчаць аб тым, што большасьць жыхароў Польшчы мяркуюць, што іх краіна надалей павінна падтрымліваць дэмакратычныя перамены ў суседняй Беларусі.

Паводле вынікаў дасьледаваньня, якое на замову грамадзкай арганізацыі “Свабодная Беларусь” правёў інстытут Millward Brown Company, больш паловы палякаў лічаць, што беларусы хочуць больш блізкіх кантактаў сваёй краіны з Эўразьвязам.

Палякі ацэньваюць Аляксандра Лукашэнку, як “жорсткага дыктатара” і лічаць, што Польшча павінна дапамагаць дэмакратызацыі Беларусі.

“Для нас, сярод іншага, вельмі важна, каб пра Беларусь працягвалі згадваць мэдыі, каб палякі памяталі пра праблемы суседзяў. Такое дасьледаваньне – гэта канкрэтная рэч, канкрэтныя лічбы, пра якія можна напісаць і пра якія пішуць”, – кажа адзін зь лідэраў ініцыятывы “Свабодная Беларусь” Ян Кэнцік.

Упершыню такое дасьледаваньне было праведзенае летась адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: