Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзейнасць «РуссНефти» зноў правяраюць
09:47, 10/04/2007

Учора стала вядома пра працяг разбораў вакол “РуссНефти”. “Ростехнадзор” Саратаўскай вобласці выявіў шэраг парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на “Саратовнефтегазе”. А у некалькіх фінансавых кампаніях, якія супрацоўнічаюць з нафтавай кампаніяй, як стала вядома РБК daily, прайшлі ператрусы. Эксперты і ўдзельнікі рынку не выключаюць, што гэтыя дзеянні сведчаць пра намер падштурхнуць уладальнікаў кампаніі да продажу.

Генпракуратура ўзбудзіла справы ў дачыненні кіраўнікоў трох “дочак” “РуссНефти” – “Нафта-Ульяновск”, “Ульяновскнефть” і “Аганнефтегазгеология” – увосень 2006 года. Следства інкрымінавала ім атрыманне прыбытку ад рэалізацыі нафты з парушэннямі ліцэнзійных пагадненняў. У “РуссНефти” тады заявілі, што інкрымінаваны прыбытак быў памылкова разлічаны як аб`ём перавышэнні фактычнай здабычы над праектнай, памножаны на існоўную сусветную цану нафты, але без уліку падаткаў. Акрамя таго, у кампаніі адзначаюць, што “Аганнефтегазгеология” ў 2005 годзе (да гэтага года адносяцца парушэнні, якія ставяцца ў віну кіраўніцтву прадпрыемства) не ўваходзіла ў холдынг “РуссНефть”.

На думку крыніц на рынку, прычына цікавасці правяраючых органаў да кампаніі крыецца ў тым ліку ў спробе “РуссНефти” захаваць дзелавыя стасункі з беларускім Мазырскім НПЗ. Нагадаем, улетку 2006 года ўрад Беларусі змяніў парытэтны прынцып кіравання заводам сумесна з “Слаўнафтай” і атрымаў кантроль над заводам, купіўшы пакет акцый, які належыў працаўнікам НПЗ. “Слаўнафта” не каментавала свае планы па аспрэчванні гэтага рашэння, аднак, па дадзеных РБК daily, акцыянеры Мазырскага НПЗ маюць намер абскардзіць яго ў міжнародным арбітражы.

Увосень таго самага года стала вядома, што “РуссНефть” і “Белоруснефть” стварылі сумеснае прадпрыемства для будаўніцтва зліўной чыгуначнай эстакады ў раёне Мазыра, каб павялічыць прапускную здольнасць Мазырскага НПЗ. Таксама “РуссНефть” засталася пастаўшчыком нафты. Зрэшты, тады ў “РуссНефти” факт стварэння СП аспрэчвалі, пацвярджаючы толькі факт перамоваў.

Учора стала вядома пра працяг разбораў вакол “РуссНефти”. Па дадзеных РБК daily, следчыя правялі ператрус у дзвюх фінансавых установах, якія працавалі з нафтакампаніяй. Таксама “Ростехнадзор” Саратаўскай вобласці выявіў шэраг парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на аб`ектах яшчэ адной “дачкі” кампаніі – ААТ “Саратовнефтегаз”. Цікава, што парушэнні выяўленыя падчас пазапланавай мэтавай праверкі.

Крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, не выключаюць, што новы віток следчай цікавасці можа стаць апошнім. Гаворка ідзе пра кампраміс, магчыма, заключаны паміж “РуссНефтью” і расейскім урадам. Па словах аднаго з іх, кіраўнік кампаніі Міхаіл Гуцарыеў пагадзіўся адмовіцца ад аператыўнага кіраўніцтва, часовым выканаўцай абавязкаў прэзідэнта прызначаны віцэ-прэзідэнт кампаніі Алег Гардзееў.

У гэтым статусе спадар Гардзееў ужо падпісаў справаздачу кампаніі за чацвёрты квартал 2006 года, паводле якой “РуссНефть” знізіла пазыковыя рублёвыя абавязальніцтвы з прадстаўленага забеспячэння за трэціх асоб удвая, да 11 млрд руб. “Не выключана, што галоўная задача былога дзяржслужбоўцы Алега Гардзеева (раней ён займаў пасаду намесніка кіраўніка “Росэнерго” і высоўваўся ў савет дырэктараў “РосНефти” у 2006 годзе) – падрыхтаваць кампанію да продажу дзяржкампаніі”, – гаворыць суразмоўца РБК daily.

Зрэшты, у “РуссНефти” гэтую інфармацыю катэгарычна адмаўляюць. “Міхаіл Гуцарыеў застаецца прэзідэнтам кампаніі, Алег Гардзееў падпісваў справаздачу, таму што кіраўнік кампаніі знаходзіўся ў адпачынку, – паведаміў віцэ-прэзідэнт нафтакампаніі Эдуард Саркісаў. – А у савет дырэктараў “РосНефти” Алег Гардзееў патрапіў толькі таму, што быў дзяржслужбоўцам, звязаць гэты факт і чутку пра нібыта рыхтуючыся продаж “РуссНефти” нельга”. Каментар у следчым камітэце атрымаць не атрымалася.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: