Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу запланаваны на травень гэтага года. Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыас Нуньес у эксклюзіўным інтэрв’ю БелаПАН.
Па яго словах, 23–27 красавіка ў Беларусь прыбудзе венесуэльская ўрадавая дэлегацыя, якая працягне працу па падрыхтоўцы візіту беларускага прэзідэнта ў Каракас. "Дэлегацыя таксама працягне абмеркаванне некаторых новых пагадненняў і азнаёміцца з беларускімі прадпрыемствамі, тэхналогіямі і новымі сферамі супрацоўніцтва", – паведаміў дыпламат.
Адной з новых сфер двухбаковага супрацоўніцтва часовы павераны назваў касмічныя тэхналогіі. "Кітай будуе для Венесуэлы касмічны спадарожнік сувязі "Сымон Балівар". Як паведаміў падчас візіту ў Каракас спадар Шэйман, некаторыя кампаненты для спадарожніка зробленыя ў Беларусі", – сказаў Амерыка Дыас Нуньес.