Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэмакраты прапанавалі ўладзе дапамогу ў арганізацыі чарнобыльскіх мерапрыемстваў 13:31, 11/04/2007
Ліст з прапановай сваёй дапамогі ў арганізацыі чарнобыльскіх мерапрыемстваў накіравалі прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў Магілёва старшыні гарвыканкама Віктару Шорыкаву і кіраўніку абласной “вэртыкалі” Барысу Батуры.
У лісьце падкрэсьліваецца, што гадавіна чарнобыльскай трагедыі не павінна выкарыстоўвацца дзеля падзелу людзей на “сваіх” і “чужых”. Таму дэмакраты гатовыя разам з афіцыйнымі асобамі прыйсьці да мэмарыяльнага чарнобыльскага знаку і пакласьці свае кветкі побач з афіцыйнымі вянкамі. Таксама яны прапануюць уладзе дапамогу ў вырабу і распаўсюдзе друкаванай інфармацыі па чарнобыльскай тэме і выказваюць гатовасьць даслаць сваіх прадстаўнікоў на любое афіцыйнае “чарнобыльскае” паседжаньне, паведаміў сайт belngo.info.
Каб дакладна вызначыць, у якіх менавіта мерапрыемствах напярэдадні і ў дзень 26-га дэмакраты змогуць прыняць удзел, яны просяць паведаміць ім дакладны плян гарадзкіх і абласных афіцыйных мерапрыемстваў. Адначасова ў лісьце паведамляецца аб тых акцыях, якія заплянавалі аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Магілёва.
Мясцовыя вэтэраны дэмакратычнага руху тым часам узгадваюць, што апошні раз прадстаўнік апазыцыі быў дапушчаны да выступу на гарадзкім афіцыйным мітынгу, прысьвечаным Чарнобылю, дзесяць год таму.