Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чарнобыльскія льготы будуць дазаваць?
12:21, 11/04/2007

Учора дэпутаты “парламента” правялі чарговае абмеркаванне законапраекта “Аб ільготах і сацыяльнай дапамозе грамадзянам”. Як і чакалі, меркаванняў наконт увядзення ці адмены дадатковых ільгот было мноства. Прадчуваючы гарачыя дэбаты, зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы, якім даручана абараняць інтарэсы пэўных грамадзянскіх пластоў, перайшлі ў глухую абарону з аргументаў і свежых навуковых выкладак, паведамляе «Ежедневник». Лепш за ўсё да атак законатворцаў падрыхтаваўся тандэм з лекараў і ратавальнікаў, які прапанаваў "дазаваць" чарнобыльскія льготы.

Нягледзячы на тое, што з часу аварыі на ЧАЭС мінула больш як 20 гадоў, на ліквідацыю яе наступстваў дзяржава штогод марнуе блізу шасці адсоткаў ад усяго рэспубліканскага бюджэту. Сёлета на патрэбы чарнобыльцаў пойдзе 686 млрд. рублёў. Начальнік аддзела сацыяльнай абароны Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі Уладзімір Кудзін лічыць, што гэтых грошай будзе больш чым дастаткова для дапамогі ліквідатарам , якія насамрэч жывуць у нястачы, і грамадзянам, што пацярпелі ад уздзеянні радыяцыі.

"У капіталістычных краінах прынята дапамагаць толькі тым, хто жыве ў нястачы. Чалавек можа быць пацярпелым, але калі ён забяспечаны, то яму ніхто не стане дапамагаць. Напрыклад, у Японіі, калі чалавек прызнаецца пацярпелым ад уздзеяння радыяцыі, яму могуць выдаць бясплатныя медыкаменты для лячэння адной хваробы. Адной, а не ўсіх, як у нас. Плюс пацярпелы атрымоўвае штомесячныя выплаты. У Беларусі ж ільгот каля 40 відаў. Ад пазачарговага ўладкавання ў дамы састарэлых і да пакупкі тавараў без чаргі", – сказаў Уладзімір Кудзін.

Менавіта таму ён прапаноўвае зрабіць фінансавую дапамогу пацярпелым адраснай. Вызначацца гэтыя самыя "адрасы", а гэтак сама памер дапамогі будуць па новым метадзе: зыходзячы з дозы радыяцыі, атрыманай кожным чалавекам. У выніку дзяржаўнай падтрымкі могуць пазбавіцца, напрыклад, ліквідатары, якія прабылі ў небяспечнай зоне адносна кароткі перыяд. Аўтары новага падыходу ўпэўніваюць, што людзі, якія не выязджалі з заражаных тэрыторый па месяцу і больш, патрабуюцца ў больш пільнай увазе і апецы з боку дзяржавы.

На дадзены момант за распрацоўку адраснага ноў-хаў адказвае аддзел радыяцыйнай абароны РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. Па словах яго кіраўніка, Віктара Аверына, новы падыход да праблемы ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС дазволіць зэканоміць дзяржаўныя грошы і дапамагаць толькі тым людзям, якія ў гэтым сапраўды патрабуюцца. Па якой схеме медыкі будуць разлічваць "ільготныя" дозы – пакуль не зразумела. Аднак лекары маюць намер пэўна прытрымлівацца ноў-хаў нават пры лячэнні і абследаванні пацыента. Беларуская навука з невялікім спазненнем даказала, што не ўсе хваробы звязаныя з адмоўным уплывам радыяцыі. Таму, калі чарнобыльцы патрабуюцца ў бясплатных леках, то гэта зусім не азначае, што дзяржава абавязаная аплачваць "пілінг" кожнай болькі. Ведаючы дакладную дозу атрыманай чалавекам радыяцыі, працаўнікі Міністэрствы аховы здароўя могуць сказаць, што з букета захворванняў пэўнага пацыента падлягае лячэнню за дзяржаўны кошт.

"Радыяцыйная навука – навука доказная. У нас была праблема адсутнасці статыстыкі і ўліку захворванняў. Цяпер мы ставім дарагія даследаванні, якія фінансуе наш дэпартамент, у выніку якіх высвятляюцца дозы радыяцыі і сувязь з пэўнымі захворваннямі. Каб не было спекуляцый, мы павінны найперш даказаць існаванне сувязі аварыі і хваробы. Прычым, даказаць любому сусветнаму эксперту. Мы кантактуем з даследнікамі з усяго свету. Зразумейце правільна, мы не адарваныя ад свету. Мы такія самыя прафесіяналы, як і японскія навукоўцы, калі не лепшыя. Але калі мы нешта гаворым, мы павінны ўмець гэта даказаць", – зазначыў Аверын. На ўскідку ён звязаў з радыяцыйным апраменьваннем толькі рак шчытападобнай і малочнай залозы, катаракту і сардэчна-сасудзістыя захворванні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: