Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцы патрабуюць вызваліць Андрэя Клімава
09:46, 11/04/2007

Міжнародная Хельсінкская федэрацыя (МХФ) выказала «глыбокую занепакоенасць» лёсам палітвязня Андрэя Клімава. Пра гэта гаворыцца ў заяве, разгледжанай 10 красавіка прэс-службай МХФ. Праваабаронцы адзначаюць, што Андрэй Клімаў з’яўляецца першым у Беларусі, каго арыштавалі па абвінавачванні ў парушэнні артыкула 361 Крымінальнага кодэкса. «Гэта паказчык таго, як закон можа быць скарыстаны для парушэння свабоды слова», – адзначаецца ў заяве МХФ.

У заяве таксама выказваецца занепакоенасць праваабарончых арганізацый з нагоды магчымасці выкарыстання Крымінальнага кодэкса Беларусі для прад`яўлення абвінавачванняў грамадзянам на падставе матэрыялаў, якія з`яўляюцца ў Інтэрнэце.

Нагадаем, А.Клімаў быў арыштаваны ў Менску 3 красавіка. Яму інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае часткай 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заклікі да звяржэння або змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь <...>, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі). Клімаву пагражае пазбаўленне свабоды на тэрмін да пяці гадоў.

Раней Андрэй Клімаў правёў у турме 4 гады па абвінавачванні ў эканамічных злачынствах, але сам палітык лічыць, што ён быў асуджаны за актыўны ўдзел у кампаніі імпічменту прэзідэнту Лукашэнка. У 2005 годзе суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў Клімава да 1,5 гадоў абмежавання волі за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка. У снежні 2006 года ён выйшаў на свабоду.

У цэлым Клімаў правёў за кратамі 5,5 гадоў. Палітык быў прызнаны Вязнем Сумлення.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: