Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Палатка» рыхтуе адмену ўсіх ільгот для ліквідатараў аварыі ЧАЭС
15:51, 11/04/2007, фота ByMedia.net

Ініцыятар стварэння рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Ліквідатар” Уладзімір Ваўчанін паведаміў 11 красавіка, што яму стала вядома пра падрыхтоўку ў “палаце прадстаўнікоў” закона, які адмяняе ўсе льготы беларусам-ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. Пра гэта яму паведаміў старшыня камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы і экалогіі “палаты прадстаўнікоў” РБ Віталь Кулік. "Пры прыняцці гэтага законапраекта будуць цалкам пазбаўленыя льгот грамадзяне, якія ў 1986–1987 гады удзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыля", – паведаміў Уладзімір Ваўчанін.

Законапраектам прадугледжваецца адмена штогадовага бясплатнага санаторна-курортнага лячэння па накіраванні медкамісіі, пенсійнага забеспячэння пры дасягненні 55-гадовага ўзросту, штогадовага дадатковага аплачанага двухтыднёвага водпуску, бясплатных лекаў, паведамляе БелаПАН.

Уладзімір Ваўчанін прапанаваў дэпутату і кіраўніку камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы правесці парламенцкія слуханні па дадзеным законапраекце.

"Калі ж наша меркаванне не будзе пачутым, мы пакідаем за сабою права звярнуцца да дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна і ў міжнародныя арганізацыі", – паабяцаў ініцыятар стварэння рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Ліквідатар".

Раней “Тэлеграф” паведаміў, што беларусы-ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС накіравалі ў лютым прэзідэнту Украіны ліст, у якім просяць Віктара Юшчанку пераканаць Аляксандра Лукашэнку вярнуць ім ільготы. Беларускія ліквідатары паведамілі ў лісце, што паводле ўжо прынятых зменаў закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС", яны пазбаўленыя дзяржпадтрымкі.

Таксама ў лісце ліквідатары паведамілі Віктару Юшчанка, што ў Беларусі вядзецца палітыка, на іх думку, замоўчвання рэальных наступстваў для людзей аварыі на ЧАЭС. "Звычайнай практыкай стала непрызнанне сувязі паміж захворваннямі ліквідатараў і фактам іх знаходжання ў зоне радыеактыўнага забруджвання, пры гэтым ігнаруюцца аб`ектыўныя навуковыя дадзеныя, якія адназначна пацвярджаюць наяўнасць гэтай сувязі", – гаворыцца ў лісце.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: