Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пакупка валюты будзе абмежаваная
13:39, 11/04/2007

Змененая і дапоўненая Інструкцыя аб парадку здзяйснення валютна-абменных аперацый з удзелам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад 28.07.2005 № 112. Адпаведная пастанова ад 22.03.2007 № 68, якая ўступіць у сілу пасля праходжання прававой экспертызы і яго афіцыйнага апублікавання, прынятая Праўленнем Нацыянальнага банка, піша “Экономическая газета”.

Новаўвядзенні ў дадзены дакумент прадугледжваюць забарону для суб`ектаў валютных аперацый – рэзідэнтаў на куплю замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку для правядзення разлікаў па ўсіх валютных аперацыях, звязаных з рухам капіталу. Выключэнне складаюць толькі валютныя аперацыі па пагашэнні доўгу, прадстаўленага на тэрмін, які перавышае 180 дзён. Гэтыя меры дадуць магчымасць Нацыянальнаму банку паменшыць попыт на замежную валюту праз увядзенне дазваленчага характару на яе куплю для ажыццяўлення разлікаў па згаданых вышэй аперацыях.

Акрамя гэтага для больш поўнага кантролю накладваецца вета на змену мэтавага выкарыстання замежнай валюты, за выключэннем аплаты выдаткаў, звязаных з службовымі камандзіроўкамі. Да таго ж змены і дадаткі дазваляюць юрыдычным асобам, якія раней купілі замежную валюту па адным загаду аб накіраванні ў службовую камандзіроўку, выкарыстаць яе па іншым аналагічным загадзе. Пры гэтым можна не здзяйсняць зваротны продаж дадзенай замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку.

Як гаворыцца ў дакуменце, суб`ект валютных аперацый – рэзідэнт мае права змяніць мэтавае выкарыстанне ў выпадках, калі замежная валюта, набытая для аплаты выдаткаў на службовыя камандзіроўкі за мяжу працаўнікоў, у тым ліку на навучанне, а таксама на стажыроўку, семінар, канферэнцыю і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з падвышэннем іх кваліфікацыі, на падставе аднаго загада аб накіраванні ў службовую камандзіроўку за мяжу, будзе скарыстаная для аплаты выдаткаў, звязаных з службовымі камандзіроўкамі, прадугледжанымі дадзеным падпунктам, па іншым загадзе.

На падставе дазволу Нацыянальнага банка, адзначаецца ў дакуменце, суб`ект валютных аперацый – рэзідэнт мае права змяніць мэтавае выкарыстанне набытай замежнай валюты як у тэрмін знаходжання яе на адмысловым рахунку, так і пасля ажыццяўлення плацяжоў за кошт набытай замежнай валюты.

Пры змене мэтавага выкарыстання набытай замежнай валюты, падкрэсліваецца ў дакуменце, суб`ект валютных аперацый – рэзідэнт падае ў банк апавяшчэнне пра гэта ў двух экземплярах па форме паводле прыкладання да сапраўднай Інструкцыі, а таксама копію загада аб накіраванні працаўніка ў службовую камандзіроўку за мяжу, альбо дазвол Нацыянальнага банка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: