Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тацяна Процька: «У любы момант справа супраць БХК можа быць узноўленая»
14:58, 11/04/2007

Міністэрства юстыцыі зьвярнулася ў Вярхоўны суд Беларусі з просьбаю прыпыніць разгляд справы па спыненьні дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі Хельсінкскі камітэт”. Нагадаем, праваабаронцаў абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў у рамках праграмы дапамогі ТАСІS. Пасьля чаго былі зробленыя пераразьлікі й прызначаныя эканамічныя санкцыі, паводле якіх БХК меўся выплаціць суму большую за Br155 млн.

У лютым 2006 году Мінюст вынес БХК пісьмовае папярэджаньне й запатрабаваў ліквідаваць парушэньні заканадаўства. Справа апынулася ў судзе. Тым часам БХК настойваў на сваёй нявінаватасьці, якую пацьвердзіла праверка Камітэту Дзяржакантролюў.

Рашэньне якога органу прызнаць правільным? Узьнікла прававая калізія, якую павінны быў разьвязаць суд, куды й зьвярнуўся БХК. Але суд вырашыў лепш ухіліцца ад вырашэньня справы. Была знойдзнена незвычайная для беларускай юстыцыі форма – часова прыпыніць разгляд справы ў судзе.

Як ацэньваюць сваё цяперашняе становішча самі праваабаронцы?

-- Усё на тым самым узроўні. Мы падалі паперы, што не павінныя былі плаціць падаткі. І нашай віны няма. Гэтую паперу нам далі ў Камітэце Дзяржкантролю, дзе два разы расьсьледвалі крымінальную справу, -- кажа ў інтэрв’ю “Польскаму радыё” старшыня Беларускага Хэльсінскага Камітэту Тацяна Процька.

-- Значыцца, Камітэт Дзяржкантролю прызнаў вашу рацыю?

-- Так. І сказаў, што мы не павінныя былі плаціць аніякіх падаткаў. Тады суд стаў перад выбарам. Прызнаць рацыю Камітэту Дзяржкантролю або Падатковай інспэкцыі. І каб ня вырашаць гэтае пытаньне, ён проста не разглядаў справы. Мінулі ўсе тэрміны, й суд ужо стаў парушальнікам парадку. Тады суд пачаў ціснуць на Міністэрства юстыцыі, каб яны вырашылі неяк пытаньне. Міністэрства юстыцыі намякнула нам, што калі мы адзавем зыск, дык яны паставяцца да гэтага прыязна.

-- Але арганізацыя ў гэтым выпадку адчувае сябе ў “падвешаным” стане?

-- Сапраўды так. У любы момант справа можа быць узноўленая. Гэта не сапраўднае вырашэньне справы.

-- У той час, калі арганізацыя мела магчымасьці вярнуць сабе добрае ймя й даказаць нявінаватасьць перад законам…

-- Так. Мы лічым, што мелі рацыю ў вырашэньні гэтага пытаньня.

Паводле Тацяны Процькі, ёсьць яшчэ адна падстава для прынятага рашэньня. Савет Міністраў Беларусі павінны даць адказ Эўрапейскай камісіі наконт сытуацыі, што ўзьнікла ўжо з Беларускім Хельсінскім Камітэтам і з грамадзкай арганізацыяй “Сацыяльныя навацыі”. І яшчэ ўзьнікне з 37-ю іншымі арганізацыямі. Бо праграма, што падтрымлівала грамадзянскую супольнасьць у Беларусі і ў межах якой БХК атрымаў грант, уключала 39 арганізацыяў. Беларускі Хэльсінскі Камітэт ужо змагаецца з праблемамі, што абрынуліся пасьля праверкі. Але плянавыя праверкі чакаюцца ва ўсіх арганізацыях.

-- Сытуацыя зусім не такая простая. Эўразьвяз трымае на кантролі гэтую сытуацыю. І ў чарговы раз зьвярнуўся да намесьніка прэм’ер міністра Андрэя Кабякова зь лістом, дзе просіць пацьвердзіць выкананьне сваіх міжнародных абавязацельстваў. На жаль, адказу на гэты ліст няма. Мы таксама зьвярталіся ў Савет Міністраў. І нам таксама не было адказу, -- паведаміла Процька.

Беларускі Хэльсінскі Камітэт застаўся адзінаю зарэгістраванаю праваабарочаю арганізацыяй у Беларусі. Легальная дзейнасьц праваабаронцаў, на думку Тацяны Процькі, асабліва важная.

-- Цікавасьць да нашай праблемы вельмі нам дапамагае. Мы адчуваем, што нас падтрымліваюць і што нашая справа патрэбная. Калі людзі да нас зьвяртаюцца, яны скардзяцца на парушэньне дзяржаваю іх правоў. Але ўзнавіць гэтыя правы можа толькі дзяржава. Легальны статус дазваляе нам зьвяртацца да чыноўнікаў і патрабаваць вырашэньня пытаньняў, -- сказала праваабаронца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: