Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея будзе нарошчваць узбраенне
12:23, 11/04/2007

Расейскія афіцыйныя асобы заяўляюць, што Маскве давядзецца прымаць адпаведныя меры на планы ЗША размясціць элементы СРА ва Усходняй Еўропе. Пра гэта заявіў у інтэрв`ю брытанскай газеце The Guardian намеснік прэс-сакратара расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў (поўны тэкст на сайце InoPressa.ru).

Дзмітрый Пяскоў сказаў у інтэрв`ю брытанскаму выданню, што Расея была расчараваная планамі Пентагона. "Нам ніколі раней не казалі пра гэтыя планы. Гэта пагражае вялізнай зменай балансу сілаў у Еўропе і ў сусветнай стратэгічнай стабільнасці. Мы пачуваемся ашуканымі. Патэнцыйна нам давядзецца стварыць гэтаму альтэрнатывы, але з меншымі выдаткамі і большай эфектыўнасцю", – сказаў Пяскоў, дадаўшы, што прэзідэнт Расеі таксама разлічвае на дыялог і перамовы.

Таксама пра магчымыя “адэкватныя меры” заявіў з трыбуны ААН пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін. "Размяшчэнне стратэгічных кампанентаў вайсковай інфраструктуры ЗША у краінах, размешчаных каля межаў Расеі, не можа не выклікаць турботы і патрабуе ад нас прыняцця адэкватных мераў", – сказаў Чуркін падчас выступу на сесіі Камісіі па раззбраенні.

Чуркін адзначыў, што пашырэнне прысутнасці СРА, якія ЗША тлумачаць неабходнасцю ўзмацнення абарончых функцый, выкліча адэкватнае нарошчванне сістэм наступальных узбраенняў (СНУ), паведамляе РІА “Новости”.

Ён растлумачыў, што нарошчванне адным бокам сістэмы СРА непазбежна пацягне за сабой нарошчванне СНУ іншым бокам.

Пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН падкрэсліў, што Расея не можа разглядаць рэалізацыю амерыканскай глабальнай праграмы СРА ізалявана, у якасці асабліва абарончай акцыі. "Яна парушае стратэгічную раўнавагу ў свеце і вядзе да стварэння патэнцыялу першага ўдару, які абяззбройвае", – заявіў Чуркін.

Ён таксама падкрэсліў, што ўключэнне ў склад НАТА дзяржаў, якія раней уваходзілі ў сістэму Варшаўскай дамовы, парушае ключавыя палажэнні міжнародных дамоў аб узбраеннях, і ў прыватнасці, аб звычайных узбраеннях ад 1990 года.

Чуркін адзначыў, што фактар сілы ў міжнароднай палітыцы наўзамен дыпламатыі ў рамках РБ ААН падштурхоўвае свет да чарговага вітка гонкі ўзбраенняў і з`яўленню новых ядзерных дзяржаў. Па яго словах, ва ўмовах сілавой палітыкі "ўся вялікая колькасць дзяржаў шукае шляхі ўмацавання ўласнай бяспекі", некаторыя – нават за кошт ракетнай і ядзернай зброі. "Гэта, у сваю чаргу, выклікае беспрэцэдэнтны рост вайсковых выдаткаў, раскручвае гонку ўзбраенняў", – заявіў пастаянны прадстаўнік Расеі.

Адзначым, што апошнія санкцыі РБ ААН супраць КНДР і Ірана звязаныя менавіта з падазронамі ў развіцці ядзернай праграмы ў мэтах стварэння зброі "ў абарончых мэтах".

Амбасадар Расеі ў ААН таксама зазначыў, што сілавая міжнародная палітыка адмоўна ўплывае на працэсы раззбраення і ядзернага нераспаўсюджання.

Ён падкрэсліў, што Масква паслядоўна выконвае свае абавязальніцтвы ў галіне ядзернага раззбраення, у пяць разоў скараціўшы запасы ядзернай зброі і ў чатыры разы – колькасць месцаў захоўвання ядзерных боепрыпасаў за апошнія 15 гадоў. Чуркін заявіў, што Расея падтрымлівае стварэнне зон свабодных ад ядзернай зброі на Блізкім Усходзе і ў Сярэдняй Азіі.

Нагадаем, што Расея апошнім часам усё актыўней вінаваціць ЗША і НАТА ў "сілавой палітыцы" замест дыпламатыі ў рамках ААН. У заяве Дзярждумы РФ, прынятай у мінулую пятніцу, адзначаецца, што "паслядоўнае неабгрунтаванае блакаванне" краінамі НАТА "ўступлення ў сілу адаптаванай Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе стварае перадумовы для некантраляванага нарошчвання вайсковых груповак каля меж Расеі і непасрэднай пагрозы бяспекі і стабільнасці ўсёй Еўропы".

У тым жа духу складзены Агляд знешняй палітыкі, які МЗС РФ прадставіў прэзідэнту Расеі. У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што ўскладненню стасункаў Расеі з НАТА спрыяюць планы па пашырэнні НАТА на Усход, у тым ліку па паскораным прыёме Грузіі і Украіны, а таксама набліжэнне ваеннай інфраструктуры да расейскіх меж (стварэнне баз у Румыніі і Баўгарыі) і нератыфікацыя пагадненняў па адаптацыі дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. У дакладзе таксама рэзка крытыкуецца палітыка ЗША у дачыненні Ірана, а іракская кампанія ЗША называецца авантурай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: