Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Замест афіцыйнага адказу – адпіска 11:43, 11/04/2007
Як паведаміў адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч, гэтымі днямі палітык атрымаў адказ з рэспубліканскай пракуратуры на сваю заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе.
Нагадаем, што 23 лістапада 2006 года Аляксандр Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі для украінскіх журналістаў, што, насамрэч, за яго ў Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі 93,5%. Аднак на просьбу еўрапейскіх назіральнікаў, ён пагадзіўся знізіць адсотак.
"Казуліну даў адказ службоўца рангу начальніка аддзела, хоць у заяве адзначалася, што гэткая важная падстава патрабуе разгляду кіраўніцтва пракуратуры. Адказ можна назваць стандартнай адпіскай, там адзначаецца, што пракуратурай не ўсталяваныя факты, якія дазваляюць узбудзіць крымінальную справу", – сказаў І.Рынкевіч газеце “Товарищ”.
Ён адзначыў, што гэтая адпіска ўжо з`яўляецца парушэннем закона, бо па такіх заявах, паводле працэдуры, павінна выносіцца пастанова пракуратуры. Сам І.Рынкевіч таксама накіроўваў такую заяву ў пракуратуру, аднак не атрымаў адказу дагэтуль. "Варта адзначыць, што я звярнуў увагу ў сваёй заяве, што чакаю афіцыйнага адказу, які адпавядае нормам беларускага заканадаўства", – падкрэсліў І.Рынкевіч.