Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяніса Дзянісава вызвалілі пад заклад 15:54, 11/04/2007
Сёньня раніцай Віцебская абласная пракуратура пастанавіла адпусьціць моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава да суду, паведаміла “Радыё Свабода”. Каля сьледчага ізалятара №2 у Віцебску яго сустрэлі сваякі і сябры, карэспандэнты незалежных СМІ. У панядзелак, 9 красавіка, сваякі Дзяніса пералічылі на рахунак “Беларусбанку” 15 з паловай мільёнаў.
Гэтыя грошы былі сабраныя грамадзтвам, грошы ахвяравалі больш за 100 чалавек.
Сьледства па справе мае завяршыцца 16 красавіка, пасьля дакумэнты будуць перададзеныя ў Кастрычніцкі раённы суд Віцебска. Калі суд прызнае яго вінаватым, хлопцу будзе пагражаць да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Дзяніс Дзянісаў утрымліваўся ў віцебскім СІЗА ад 16 лютага. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушылі грамадзкі парадак. 18 чэрвеня 2006 году на адным з будынкаў Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама зьявіліся графіці й расьцяжкі са словам "Бунт".