Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч едзе ў Расею
14:17, 12/04/2007

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч 13 красавіка наведае з аднадзённым візітам Санкт-Пецярбург. Падчас перамоваў з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Расіі і кантактаў з расійскай прэсай Аляксандр Мілінкевіч прадставіць пазіцыю беларускіх дэмакратаў па адносінах з Расіяй ва ўмовах крызіса рэжыма ў Беларусі і пераходу да дэмакратычнай сістэмы кіравання дзяржавай.

Падчас візіту Аляксандр Мілінкевіч мае намер даць ацэнку сучаснаму стану беларуска-расійскіх адносінаў. Ён таксама акрэсліць сваё бачанне перспектываў гандлёва-эканамічных дачыненняў нашых краін, між іншага, супрацоўніцтва па пытаннях паставак газа і перапрацоўкі нафты, адносінаў да прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, удзелу замежных, у тым ліку, і расійскіх інвестараў у працэсе рэфармавання беларускай эканомікі.

У палітычным блоку пытанняў, якія закране падчас візіту ў Санкт-Пецярбург лідэр дэмакратычных сіл Беларусі, стаўленне да саюза Беларусі і Расіі, супрацоўніцтва ў межах СНД і ЕўрАзЭС, ваенна-палітычнае супрацоўніцтва на двубаковым узроўні, праблема прысутнасці расійскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі, выкарыстанне сістэмы СПА дзеля вырашэння супольных задач.

Падчас візіту ў Санкт-Пецярбург Аляксандр Мілінкевіч адкажа на пытанні расійскіх СМІ, а таксама возьме ўдзел у прэсавым клубе інфармацыйнага агенцтва “Росбалт”.

Аляксандр Мілінкевіч наведае Санкт-Пецярбург на запрашэнне шэрагу палітычных структур Расіі і прадстаўнікоў беларускай дыяспары.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: