Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вытворчае аб’яднанне (ВА) “Беларуснафта” ў студзені–сакавіку змушанае было згарнуць экспарт нафты ў сувязі з адмовай давальніцкіх арганізацый ад пастаўкі нафты ў Беларусь, паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання.
Ён адзначыў, што расейскія кампаніі, якія пастаўлялі нафту на давальніцкіх умовах, адмовіліся ад яе перапрацоўкі ў Беларусі ў сувязі з эканамічнай неэфектыўнасцю гэтага бізнэсу. “Таму ўвесь аб`ём здабытай цягам першых трох месяцаў нафты быў пастаўлены на айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ): 118 тысяч тон – на ААТ “Нафтан” і 312 тысяч тон – на ААТ “Мазырскі НПЗ”, – сказаў суразмоўца агенцтва.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што калі б баланс нафтавай сыравіны Саюзнай дзяржавы ў першым квартале быў выкананы цалкам, то неабходнасці ў перапрацоўцы беларускай нафты не ўзнікла бы, і “Беларуснафта” ўвесь аб`ём здабытай нафты, як і ў папярэднія гады, пастаўляла бы на экспарт.
Як раней паведамлялася, у першым квартале нафтавы баланс “саюзнай дзяржавы” быў выкананы на 77% – у Беларусь былі пастаўленыя 4,1 мільёны тон нафты замест прадугледжанага балансам аб`ёму ў 5,4 мільёны тон.
Аб`ём пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у гэтым годзе складзе, паводле балансу, 21,5 мільёны тон.
ВА “Беларуснафта” плануе ў гэтым годзе паставіць на экспарт 1,3 мільёны тон нафты. Такі экспартны аб`ём беларускай нафты ўзгоднены ў рамках агульнага балансу паліўна-энергетычных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы.
У мінулым годзе ВА “Беларуснафта” знізіла экспарт нафты на 15% да 1,1 мільёна тон. На экспарт трубаправодным транспартам былі пастаўленыя 840 тысяч тон (- 4% да ўзроўню 2005 года) і чыгуначным транспартам – 298 тысяч тон (- 37).
Асноўны аб`ём беларускай нафты экспартуецца ў Польшчу трубаправодным транспартам. Сабекошт здабычы нафты ў краіне складае каля 60 даляраў за тону. Улічваючы дастаткова нізкія выдаткі на яе транспартоўку, экспарт для прадпрыемства выгодны.