Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Баранавічах затрымалі моладзевых актывістаў 10:06, 12/04/2007
Моладзевыя актывісты Іван Горан і Артур Сасім былі затрыманыя ўчора ў Баранавічах. Хлопцаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія заўважылі на іх вопратцы значкі з нацыянальнай сымболікай Беларусі. Пасьля затрыманьня быў праведзены асабісты дагляд рэчаў, пры якім у хлопцаў былі знойдзеныя налепкі да “Чарнобыльскага Шляху – 2007”.
Пазьней моладзевых актывістаў адвезьлі ў раённы пункт аховы парадку для складаньня пратаколаў. Трэба дадаць, што абодва затрыманыя зьяўляюцца непаўнагадовымі. Знойдзеныя ў хлапцоў друкаваныя матэрыялы - налепкі былі прысьвечаныя масавай акцыі апазыцыі “Чарнобыльскаму Шляху”, якая адбудзецца 26-га красавіка ў 18:00 у Менску на плошчы Якуба Коласа.