Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўніцтва «Нафтана» раскрытыкавала беларускі ўрад
13:01, 12/04/2007

Эканамічная палітыка ўрада Беларусі ў сітуацыі змен умоў пастаўкі нафты і экспарту нафтапрадуктаў паставіла беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы на мяжу выжывання, заявіў у чацвер у Менску на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях нафтаперапрацоўкі ў Беларусі намеснік галоўнага інжынера ААТ "Нафтан" Анатоль Канстанцінаў, паведамляе “Інтэрфакс”.

"Эканамічная палітыка ўрада прывяла да таго, што беларускія НПЗ сталі нерэнтабельныя. Гэта нейкі цуд, пры тым, што ва ўсім свеце нафтаперапрацоўка з`яўляецца прыбытковай. Акрамя таго, Беларусь купляе нафту на 100 даляраў таннейшую у параўнанні з сусветнымі цэнамі", – сказаў А.Канстанцінаў.

Ён адзначыў, што новыя ўмовы ставяць пад сумненне выкананне прадпрыемствамі прагнозных паказчыкаў у вызначаныя тэрміны. “Ад гэтага залежыць дабрабыт дзяржавы, але як у гэтых умовах выконваць праграму (мадэрнізацыі і рэканструкцыі – ІФ), ніхто не можа сказаць, хоць усе сцвярджаюць, што яны будуць выкананыя”, – сказаў А.Канстанцінаў. Ён таксама адзначыў, што ўрад абавязаў беларускія НПЗ выконваць міжгаліновыя пастаўкі араматычнай прадукцыі па цэнах ніжэйшых за іх сабекошт, пры тым, што ў новых умовах прадпрыемствы нерэнтабельныя. Акрамя таго, дзяржава патрабуе павелічэння аб`ёмаў перапрацоўкі нафты і "не дае паблажак па экалагічнай праблематыцы". "Гэта перавышэнне выкідаў нас могуць увогуле пазбавіць грошай у відзе штрафаў", – адзначыў А.Канстанцінаў. Кажучы пра рашэнне ўрада, субсідаваць расейскіх "давальцаў" і выплачваць НПЗ кампенсаванне на транспартоўку нафты, А.Канстанцінаў сказаў: "Не зразумела, адкуль бяруцца гэтыя датацыі. Складаецца ўражанне, што ў нас адбіраюць сродкі і нам жа іх потым даюць, але ўжо ў іншым памеры”.

Як раней паведамлялася, у Беларусі падрыхтаваны праект дзяржаўнага рашэння аб падаванні расейскім кампаніям, якія перапрацоўваюць нафту на ўмовах працэсінгу, з 1 сакавіка 2007 года бюджэтнай субсідыі ў памеры 90% спецпошліны на нафту (з 1 красавіка $45,8 за 1 тону). Праект дакумента ўзгоднены зацікаўленымі ведамствамі і накіраваны ва ўрад. Раней адпаведныя прапановы былі ўхваленыя міжведамаснай камісіяй па пытаннях імпарту энергарэсурсаў, якую ўзначальвае першы намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка. Канчатковае рашэнне аб памеры субсідый нафтаперапрацоўнікамі знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы.

Цяпер Беларусь падае нафтаперапрацоўнікам бюджэтныя субсідыі ў памеры $24 за 1 тону нафты. Пры гэтым памер кампенсавання не пакрывае паловы страт, якія павялічыліся ў сувязі з зваротам ставак акцызаў з сакавіка.

Прапанова аб амаль двухразовым павелічэнні субсідыі была выкліканая стратнасцю нафтаперапрацоўкі ў лютым–сакавіку, што магло выклікаць адмову расейскіх кампаній перапрацоўваць нафту ў Беларусі на ўмовах працэсінгу з красавіка гэтага года.

Раней намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Міхаіл Асіпенка заяўляў пра тое, што Беларусь адшукае неабходныя для закупу нафты сродкі ў выпадку спынення з красавіка гэтага года перапрацоўкі нафты расейскімі кампаніямі на ўмовах працэсінгу.

"Сродкі будуць знойдзеныя беларускімі НПЗ за кошт замежных банкаўскіх крэдытаў. Заводы будуць крэдытавацца і закупляць нафту", – сказаў М.Асіпенка. Ён падкрэсліў, што пытанне прыцягнення замежных крэдытных рэсурсаў прапрацаванае канцэрнам як з перапрацоўнікамі, так і з замежнымі банкамі.

Зыходзячы з планаванага аб`ёму нафтаперапрацоўкі ў красавіку на ўзроўні 1,8-1,9 млн тон, для закупу нафты ў месяц патрабуецца больш як $400 млн.

Раней шэраг беларускіх банкаў выказаў гатоўнасць крэдытаваць НПЗ для закупаў нафты. Між іншым, з прычыны паніжэння рэнтабельнасці нафтаперапрацоўкі прадпрыемства цяпер не маюць сродкаў для выплаты экспартнай пошліны на нафтапрадукты. Акрамя таго, НПЗ змушаныя прыцягваць крэдытныя рэсурсы для рэалізацыі інвестпраектаў па тэхнічным пераўзбраеніі асноўных вытворчасцяў.

Па дадзеных расейскага ГП "ЦДУ ТЭК", нафтавыя кампаніі ў студзені-сакавіку 2007 года паставілі на беларускія НПЗ 4029,5 тыс. тон нафты (48,8% ад аб`ёму паставак у краіны СНД), што на 23,4% менш у параўнанні з студзенем-сакавіком 2006 года.

Паводле дадзеных канцэрна "Белнафтахім", у студзені–сакавіку гэтага года аб`ём паставак расейскай нафты трубаправодным транспартам на беларускія НПЗ склаў 4,4 млн. тон нафты, што адпавядае графіку. У II квартале 2007 года, згодна з графікам, аб`ём паставак расейскай нафты павінен быць павялічаны на 0,1 млн тон або на 2,27% да 4,5 млн тон.

У 2006 годзе на долю давальніцкай перапрацоўкі прыходзілася больш за 60% аб`ёму пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, які перавысіў 20 млн тон.

У 2007 годзе па балансе пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ павінны скласці не менш як 21,5 млн тон.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: