Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь плануе здабываць нафту ў Венесуэле ўжо сёлета 10:44, 12/04/2007
Канцэрн Белнафтахім плануе пачаць практычную здабычу нафты ў Венесуэле ў гэтым годзе, заявіў намеснік старшыні канцэрна Белнафтахім Міхаіл Асіпенка падчас выступу ў Менску на міжнароднай канферэнцыі "Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі. Беларуская нафтаперапрацоўка".
“У 2007 годзе мы плануем пачаць практычную здабычу нафты ў Венесуэле”, – сказаў М.Асіпенка.
Па яго словах, пасля праведзеных у канцы сакавіка перамоваў з Венесуэлай, прэзідэнт гэтай краіны прыняў рашэнне аб вылучэнні для Беларусі дадатковых нафтаносных зон.
Падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Венесуэлу падпісаныя 11 дакументаў, у тым ліку 4 пагадненні па стварэнні СП для здабычы нафты, паведамляе “Інтэрфакс”.
"Цяпер ужо там можна здабываць да 2 млн тон нафты ў год", – падкрэсліў ён. М.Асіпенка таксама адзначыў, што здабытую ў Венесуэле нафту Беларусь плануе прадаваць на найбліжэйшых рынках, а атрыманыя сродкі выкарыстоўваць для куплі энергарэсурсаў у расейскіх кампаній.
У цэлым, прадстаўнік канцэрна падкрэсліў, што "пошук новых пастаўшчыкоў нафты, магчымасць удзелу ў засваенні радовішчаў на дадзеным этапе з`яўляецца прыярытэтам у знешняй палітыцы Беларусі". Ён нагадаў выказванне прэзідэнта Беларусі пра тое, што рэспубліка зацікаўленая ў працягу супрацоўніцтва з Расеяй па гэтым кірунку, але павінны быць і іншыя крыніцы пастаўкі энергарэсурсаў у выпадку форс-мажорных акалічнасцяў.