Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пінскія актывісты дэмсілаў падалі скаргі на рашэнні суду 10:49, 12/04/2007
У Берасцейскім абласным судзе будуць разгледжаныя скаргі двух пінскіх актывістаў дэмсілаў на пастановы суду аб іх адміністрацыйных арыштах. У Берасцейскім абласным судзе 12 красавіка будуць разгледжаныя скаргі двух актывістаў дэмакратычных сілаў – Аляксандра Рамановіча і Кастуся Чувака – на пастановы суду Пінска і Пінскага раёна аб іх адміністрацыйных арыштах. Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.
Па яго словах, А.Рамановіч быў затрыманы 20 сакавіка на адной з вуліц Пінска. Да яго пад`ехала машына, з якой выйшлі два чалавекі ў цывільным. Не прадставіўшыся, яны пачалі запіхваць актывіста ў аўтамабіль. 22 сакавіка суд прызнаў актывіста вінаватым у здзяйсненні дробнага хуліганства. К.Чувак быў асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту 24 сакавіка. Ён таксама быў прызнаны гарадскім судом Пінска вінаватым у здзяйсненні дробнага хуліганства. К.Чувака затрымалі супрацоўнікі міліцыі 22 сакавіка каля будынка Пінскага ГАУС.