Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея пагражае Беларусі разрывам стасункаў 15:27, 12/04/2007
Аляксандр Лукашэнка здзіўляецца, чаму Расея пытанне будаўніцтва АЭС у Беларусі звязвае з разрывам стасункаў, а Францыя патрабуе спачатку даць свабоду СМІ. "Мы фактычна аб`яўляем тэндэр на будаўніцтва станцыі. Расейцы наўпрост кажуць – аж да разрыву стасункаў, калі вы не будзеце з намі мець справу", – сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску.
"А некаторыя дайшлі да таго: пакуль вы не дэмакратызуеце заканадаўства – не будзем весці перамовы аб будаўніцтве АЭС. АЭС мы пабудуем на выгодных умовах", – сказаў А.Лукашэнка.
Гаворачы пра будаўніцтва ў Беларусі АЭС, прэзідэнт нагадаў, што Беларусь "акружаная гэтымі станцыямі". "Чарнобыль пад бокам. Увесь свет гэтым шляхам ідзе", – сказаў А.Лукашэнка. "Заўтра будзем сядзець з свечкай. ЕЗ дзве сотні гэтых блокаў будзе будаваць у Еўропе каля нашых межаў, а мы будзем сядзець і чакаць? – так страцім, усё, што ёсць", – працягнуў беларускі кіраўнік.
"У нас будзе ўсё як ва ўсім свеце, толькі спакойна, цывілізавана", – падкрэсліў ён, паведамляе “Інтэрфакс”.