Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандра Мілінкевіча не пускаюць на БТ. Для Зімоўскага Чарнобыль больш не праблема
18:24, 13/04/2007

Першы тэлеканал Беларусі адмовіў лідэру беларускай апазіцыі Аляксандру Мілінкевічу ў прамым эфіры 25 красавіка, паведамілі "Інтэрфаксу" на тэлеканале. 6 красавіка А.Мілінкевіч пісьмова звярнуўся да старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага з просьбай даць яму і "прадстаўнікам экспертаў і ліквідатараў" прамы эфір 25 красавіка а 18 гадзіне, каб "даць незалежную ацэнку дзейнасці дзяржаўных органаў па пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай аварыі".

Апазіцыйны палітык заявіў пра намер "сказаць праўду пра мэтанакіраванае замоўчванне ўладамі" праблем ліквідатараў і людзей, якім "з прычыны палітыкі ўлад даводзіцца есці прадукты з забруджаных тэрыторый".

У сваім звароце А.Мілінкевіч таксама звярнуў увагу на тое, што палітыка ўлад "не дазваляе атрымоўваць міжнародную дапамогу ў пытанні мінімізацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі" і запатрабаваў "спыніць рэпрэсіі супраць дэмакратычных актывістаў".

Палітык асабліва акцэнтаваў увагу на тое, што прыняцце рашэння па яго запыце "не патрабуе дадатковага вывучэння і праверкі" і нагадаў, што адказ яму павінен быць дадзены "не пазней чым за 15 дзён".

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, адказваючы на зварот, паведаміў, што "ў эфір Першага канала, тэлеканалаў "Лад" і "Беларусь-ТВ" па традыцыі выйдуць праграмы на тэму чарнобыльскай трагедыі і пра тое, як Беларусь адна змагаецца з наступствамі гэтай глабальнай тэхнагеннай катастрофы". "Зразумела, у іх возьмуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты і эксперты, удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС", – гаворыцца ў адказе.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: