Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзяніс Дзянисаў: «Улады ўпершыню выпусьцілі пад заклад апазыцыянера»
14:19, 13/04/2007

Абласная пракуратура прыняла рашэньне адпусьціць да суду Дзяніса Дзянісава, супраць якога заведзеная крымінальная справа й які знаходзіўся ў віцебскім СІЗА ад 16 лютага. 9 красавіка сваякамі Дзяніса Дзянісава былі пералічаныя на рахунак Беларусбанку 15 з паловаю мільёнаў рублёў, сабраныя грамадзтвам у якасьці закладу. Грошы ахвяравалі больш за 100 чалавек.

Дзяніса Дзянісава абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушалі грамадзкі парадак. 18 чэрвеня 2006 году на адным з будынкаў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг, графіці й расьцяжкі са словам "Бунт". Калі суд прызнае актывіста вінаватым, Дзянісаву пагражае тэрмін да трох гадоў пазбаўленьня волі.

-- Калі чалавека адпускаюць зь СІЗА – гэта сьвята. Апроч таго, я мяркую, што за апошнія некалькі гадоў тое, што адпусьцілі пад заклад чалавека з такім артыкулам, як у мяне, гэта першы выпадак, зьвязаны зь беларускай апазыцыяй. Гэта нават ня тычыцца мяне. Гэта тычыцца ўсіх людзей, якія думаюць пра волю. Я лічу, гэта перамога!, -- заявіў актывіст “Польскаму радыё”.

-- Ці давялося вам цяжка ў СІЗА?

-- Не. У СІЗА мне не давялося цяжка. Магло быць і горш. У турме людзям бывае горш, незалежна ад таго, які ў іх артыкул. Усё залежыць ад таго, які чалавек. Гледзячы на тое, як ставяцца людзі да мяне, я зразумеў, што цалкам нармальны й варты павагі чалавек. Да мяне ставіліся вельмі добра. Большасьць людзей нават ня ведала, па якім артыкуле я сяджу. А яшчэ больш людзей нават не разумела, што гэта такое - апазыцыя. Большасьць людзей далёкія ад гэтага.

У турме я правёў 54 дні. Некаторыя людзі правялі ў турме больш часу. І мае сябры, і людзі, якіх я ня ведаю. Тых, каго мы называем палітзьняволенымі. Я ў турме зразумеў вельмі важную рэч, што для гэтых людзей трэба зрабіць максымум магчымага. Я цалкам падтрымліваю Аляксандра Казуліна. Аднойчы я прачытаў у газэце, якую мне перадалі, што ён сказаў: нас згнояць у турме. Я б не хацеў, каб гэта адбылося. І ўсе свае сілы, усю сваю волю, усе свае магчымасьці накірую на тое, каб гэтыя людзі выйшлі на волю як мага раней. Таму што я на сабе гэта адчуў. І ведаю, што гэта такое.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: