Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі вынесьлі папярэджаньне рэлігійнаму дзеячу 11:01, 13/04/2007
Абласная пракуратура інкрымінуе Сяргею Несьцяровічу парушэньне закону аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях.
11 красавіка Несьцяровіча выклікалі ў пракуратуру, дзе паведамілі, што ён парушае закон тым, што сыстэматычна ладзіць сходы незарэгістраванай рэлігійнай суполкі ў сваёй кватэры, а таксама зборы грашовых сродкаў, паведаміла “Радыё Рацыя”.
Пракуратура называе гэтую суполку брацтвам у гонар Перамяненьня Гасподня.
Паводле Несьцяровіча, плынь з такой назвай зьявілася некалькі год таму ў Расеі. Брацтва, заснаванае айцом Георгіем Качатковым, аб’ядноўвае некаторых вернікаў праваслаўнай царквы.
Пракурорскі работнік Елісееў не пазнаёміў Сяргея Несьцяровіча з матэрыяламі справы, бо ў яго было ўжо гатовае афіцыйнае папярэджаньне.
Пры паўторным парушэньні Несьцяровіча могуць прыцягнуць да аміністратыўнай ці крымінальнай адказнасьці.
Нагадаем, што менавіта Елісееў выносіў папярэджаньні журналістам Юліі Сальнікавай і Анатолю Гатоўчыцу за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі.