Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Крэмль атрымаў поўны кантроль над тэлеканалам Рен-ТВ
11:09, 13/04/2007

Інвестыцыйная кампанія “Абрас”, якая з’яўляецца “дачкой” пецярбургскага банка “Расея”, кантраляванага блізкім да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Юрыем Кавальчуком і вядомага сваімі вышэйшымі выхадцамі (Андрэй Фурсенка, Уладзімір Якунін), давяла сваю долю ў “Медиа-Холдинге Рен-ТВ” да больш як 50% акцый, паведамляе NEWSru.com. Не выключана, што неўзабаве гэтая доля будзе павялічаная за кошт 30%, якія належаць RTL Group.

Нафтавая кампанія “Сургутнефтегаз” распаўсюдзіла ўчора афіцыйнае паведамленне, у якім гаворыцца, што яна скараціла сваю долю з 100 да 25% у ЗАТ "Медиа-Инвест", які валодае 35% у ТАА "Медиа-Холдинг Рен-ТВ". Каму перайшлі 75% "Медиа-Инвеста", у "Сургутнефтегазе" не гавораць. Крыніцы, блізкія да тэлеканала Рен-ТВ, сцвярджаюць, што набыла іх інвестыцыйная кампанія "Аброс", якой да моманту пагаднення ўжо належала каля 40% Рен-ТВ, піша Газета GZT.ru.

Не выключана, што наўзамен "Сургутнефтегаз" атрымае ад структуры банка "Расея" вызначаную долю ў акцыянерным капітале іншага тэлеканала – ТРК "Пецярбург", найбуйнейшым уласнікам якой таксама з`яўляецца "Аброс". Акрамя таго, "Сургутнефтегаз" уключаны ў колькасць патэнцыйных набытчыкаў зацверджанай каля месяца таму дадатковай эмісіі ААТ АБ "Россия".

Падраздзяленне вядомага нямецкага выдавецкага канцэрна Bertelsmann ужо заяўляла пра тое, што скароціць або прадасць сваю долю ў тэлекампаніі, калі не здолее давесці яе да кантрольнай. Пасля экспансіі "Аброса" ні пра які кантроль з боку немцаў не можа ісці гаворкі.

Нагадаем, ІК "Аброс" увайшла ў шэраг акцыянераў тэлеканала Рен-ТВ яшчэ ў канцы 2006 года. Да таго моманту ўласнікамі медыяхолдынгу былі "дочкі" "Сургутнефтегаза" (35%) і "Северсталь-групп" (35%), а таксама RTL Group (30%). Паводле неафіцыйных дадзеных, у снежні "Аброс" набыў кантрольныя пакеты "дочак" "Сургутнефтегаза" і "Северсталь-групп". Тады старшынёй савета дырэктараў канала стала Любоў Савершаева з "Аброса" (ранейшая пасада – намесніца паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у СЗФО), якая змяніла на гэтай пасадзе прадстаўніка "Северстали" Аляксея Германовіча.

Менавіта тады "Северсталь-групп" і "Сургутнефтегаз" страцілі кантроль над сітуацыяй. Паводле дадзеных крыніцы, блізкай да Рен-ТВ, цяпер доля кампаніі Мардашова ў медыяхолдынгу не даходзіць нават да 10%, тое самае цяпер можна сказаць і пра "Сургутнефтегаз". У прэс-службе ААТ “Северсталь” заявілі, што падзеі вакол Рен-ТВ не каментуюць, дадаўшы пры гэтым: "Мы вельмі стаміліся ад усёй гэтай сітуацыі".

Верагодна, пэўная стомленасць назапасілася і ў былога галоўнага рэдактара тэлекампаніі Іллі Кузьмянкова, які напісаў заяву аб сыходзе за тры дні да афіцыйнага паведамлення "Сургутнефтегаза". Кузьмянкоў заявіў, што пытанне змен у структуры акцыянераў да яго не мае дачынення, а адстаўка не мае ніякай палітычнай падаплёкі. "Я займаўся журналістыкай на канале", – сказаў ён.

Ілля Кузьмянкоў з`явіўся на Рен-ТВ адразу пасля змены ранейшых уласнікаў (Ирэны і Зміцера Ляснеўскіх, а таксама РАТ ЕЭС). У яго функцыі найперш уваходзіла антыкрызіснае кіраванне – змена ўладальнікаў пацягнула за сабою сыход некаторых ключавых журналістаў. Задача была выкананая, і напярэдадні новай змены ўладальнікаў Ілля Кузьмянкоў сышоў, як ён сам выказаўся, ва ўласны бізнэс. На месца галоўнага рэдактара Рен-ТВ прадказваюць былога ўпраўленца з ВГТРК Аляксея Абакумава, але гэта ўжо мала каго цікавіць: абсалютна праўрадавы разварот тэлеканала і без таго ў наяўнасці.

Эксперты і ўдзельнікі рынку лічаць, што рашэнне "Сургутнефтегаза" скараціць долю ў "Медиа-Инвест" выкліканае палітычнымі прычынаміі, адзначае РБК Daily. "Мабыць, медыйныя актывы перакладаюць з больш празрыстых рук у менш празрыстыя. У адрозненні ад кампаніі "Сургутнефтегаз" пецярбургскія банкіры менш адкрытыя для інвестыцыйных аналітыкаў, магчыма, таму ім і было вырашанае перадаць палітычна адчувальны актыў", – лічыць топ-мэнэджэр адной з буйнейшых інвестыцыйных кампаній.

З ім згаджаецца намеснік гендырэктара Цэнтра палітычных тэхналогій Аляксей Макаркін: "Буйныя кампаніі аддаюць перавагу трыманню далей ад інфармацыйнай сферы ў пазбяганне праблем, калі толькі медыя не з`яўляецца для іх важным бізнэсам. А для Юрыя Кавальчука канал Рен-ТВ як раз стратэгічны кірунак напярэдадні выбараў".

Па словах прэзідэнта Расейскай асацыяцыі рэкламных агенцтваў Уладзіміра Яўстаф’ева, усё што адбываецца цалкам чакана і празрыста. "Перад выбарамі ўсе тыя, хто мае нейкі ўплыў, падчышчаюць медыйныя актывы. Рен-ТВ у свой час было адным з уплывовых незалежных палітычных СМІ. Гэта адзін з 16 вядучых каналаў краіны, і яго значэнне нельга скідаць з рахункаў. Да выбараў засталося зусім трохі часу, і я абсалютна перакананы, што тут не можа быць простых супадзенняў", – адзначыў ён.

З гэтым згодны і адзін з былых супрацоўнікаў Рен-ТВ, які пакінуў тэлеканал у пераходным 2005 годзе: "У 2005-м змянілася тое, што ляжала на паверхні, да прыкладу, памянялася палітыка інфармацыйнай службы, сышла Вольга Раманава. Аднак застаўся дух. Цяпер рукі дайшлі і да яго".

А вось аналітык банка "Траст" Аляксей Дземкін адзначае, што скарачэнне долі "Сургутнефтегаза" было абумоўленае хутчэй эканамічнымі прычынамі: "Канкурэнцыя на рынку тэлебачання абвастраецца. І у гэтых умовах тым, хто не з`яўляецца стратэгічным інвестарам, лепш пакінуць бізнэс кампаніі. Потым кансалідаваны пакет можна перапрадаць".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: