Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Актывістаў «Маладога Фронту» будзе судзіць Аляксей Таманаў
12:21, 13/04/2007

Паседжаньні па справе актывістаў арганізацыі "Малады фронт" будзе весьці судзьдзя Савецкага раённага суду Аляксей Таманаў, паведаміла “Радыё Свабода”. Судзьдзя пакуль не прызначыў дату судовага паседжаньня.

Крымінальную справу супраць Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Аляксея Янушэўскага і непаўналетняй Насты Палажанкі КДБ распачаў 4 лютага.

Маладых людзей вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Справа “маладафронтаўцаў” трэцяя па ліку, пасьля прыняцьця дадатковага 193 артыкулу ў Крымінальны кодэкс.

Летась 4 жніўня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакаралі актывістаў “Партнэрства” Эніру Браніцкую, Цімафея Дранчука, Аляксандра Шалайку і Міколу Астрэйку. 1 кастрычніка – лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча.

Суды адбываліся за зачыненымі дзьвярыма.

Актывісты “Маладога Фронту” падрыхтавалі дакумэнты для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі. Арганізацыя спрабуе зарэгістравацца ўжо чацьверты раз, але ўлады адмаўляюцца рэгістраваць апазыцыйную структуру.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: